Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў Беларускай чыгункі і Прыволжскай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД»

17 сакавіка 2023

16 сакавіка 2023 года ў рэжыме відэаканферэнцыі адбылася рабочая сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з Начальнікам Прыволжскай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» Сяргеем Альмеевым.

У ходзе мерапрыемства бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сферы перавозак грузаў па міжнародным транспартным калідоры «Поўнач – Поўдзень». Было адзначана, што попыт на перавозкі грузаў у гэтым напрамку з кожным годам узрастае. Павялічваюцца аб'ёмы грузаў, якія перавозяцца як па сухапутным маршруце калідора «Поўнач – Поўдзень», так і з выкарыстаннем партовай інфраструктуры Каспійскага мора, прапрацоўваюцца новыя эфектыўныя транспартна-лагістычныя схемы і ўмовы перавозак.

У сувязі з гэтым адбылося абмеркаванне пытанняў развіцця чыгуначнай і партовай інфраструктуры, а таксама далейшыя перспектывы арганізацыі перавозак беларускай экспартнай прадукцыі ў рамках міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач – Поўдзень» ва ўмовах фарміравання беларускімі грузаўладальнікамі новых транспартна-лагістычных схем транспарціроўкі грузаў.

У завяршэнне сустрэчы Начальнік Беларускай чыгункі запрасіў свайго расійскага калегу прыняць удзел у міжнароднай канферэнцыі «2023. ЧЫГУНАЧНАЯ ЛАГІСТЫКА: АКТУАЛЬНЫЯ ЗАДАЧЫ РАЗВІЦЦЯ», якую 30 сакавіка 2023 г. Беларуская чыгунка пры падтрымцы Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь арганізуе ў Мінску.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год