Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

30 сакавіка 2023 г. Беларуская чыгунка праводзіць у Мінску міжнародную канферэнцыю па пытаннях чыгуначнай лагістыкі

30 сакавіка 2023

Канферэнцыя «2023. Чыгуначная лагістыка: актуальныя задачы развіцця» арганізавана Беларускай чыгункай пры падтрымцы Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. Слоган мерапрыемства «Аб'ядноўваючы намаганні – да агульнага поспеху» вызначае найбольш актуальныя кропкі росту – экспарт, кліентаарынтаванасць, аказанне комплекснай паслугі высокай якасці.

У цэлым міжнародная транспартна-лагістычная канферэнцыя сабрала больш за 160 удзельнікаў з 6 краін. Сярод іх – кіраўніцтва Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства эканомікі, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва і прадстаўнікі чыгунак Беларусі, Расіі, Казахстана, Туркменістана і Узбекістана, прадстаўнікі вядучых лагістычных і экспедытарскіх кампаній «прасторы 1520» і Кітая. Таксама ў мерапрыемстве ўдзельнічаюць кіраўнікі найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў машынабудавання, будаўнічай галіны, хімічнай, харчовай прамысловасці, лясной і сельскай гаспадаркі, якія фарміруюць аснову экспартнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь.

Мэта канферэнцыі – развіццё экспарту прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь з задзейнічаннем чыгуначнага транспарту, эфектыўнае задзейнічанне транспартнага і транзітнага патэнцыялу чыгунак, абмеркаванне праблемных пытанняў перавозак грузаў у новых умовах па альтэрнатыўных напрамках, гатоўнасць інфраструктуры для забеспячэння бесперашкоднага пропуску па чыгунцы павялічваючыхся аб'ёмаў грузаў, у тым ліку з улікам перавалкі ў партах, а таксама развіццё эфектыўных транспартна-лагістычных схем па дастаўцы прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў на рынак ЕАЭС і ў краіны «далёкай дугі», прыцягненне новых і дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў.

У ходзе канферэнцыі яе ўдзельнікі абмяркуюць перспектывы грузавых чыгуначных перавозак у рамках міжнародных транспартных калідораў «Захад-Усход» і «Поўнач-Поўдзень», новыя напрамкі павышэння транспартнага і транзітнага патэнцыялу чыгунак, важнасць спалучэння развіцця інфраструктуры чыгунак з планамі кампаній-экспарцёраў, абмяняюцца перадавымі практыкамі арганізацыі перавозак ва ўмовах глабальнай трансфармацыі лагістыкі. Аснова будучага дыялогу – эфектыўнае партнёрства чыгунак, перавозчыкаў, аператараў і кампаній-экспарцёраў, шляхі рэалізацыі мультымадальных перавозак у сучасных умовах, сінэргія чыгуначнай і партовай лагістыкі, актуальныя механізмы і практыкі фарміравання канкурэнтнага лагістычнага прадукту.

За апошні час у структуры міжнародных грузавых перавозак адбылося пераразмеркаванне акцэнтаў. У сувязі са змяненнем геаграфіі паставак ствараюцца ўмовы для перавозак па ўсіх напрамках ва ўсе краіны. Для гэтага Беларуская чыгунка сістэмна ўзаемадзейнічае з грузаадпраўшчыкамі, імкнецца выбудоўваць кліентаарыентаваную палітыку, забяспечваючы максімальна комплексную паслугу, з арганізацыяй дастаўкі грузаў рознымі відамі транспарту, у тым ліку з ужываннем мультымадальных схем і новых лагістычных рашэнняў пры перавозцы масавых грузаў.

У 2022-23 гг. Беларускай чыгункай сумесна з зацікаўленымі грузаўладальнікамі прапрацаваны новыя транспартна-лагістычныя схемы дастаўкі экспартнай прадукцыі, у тым ліку паскоранымі кантэйнернымі цягнікамі. Адбываецца пераарыентацыя грузавых патокаў і засваенне новых кліентаарыентаваных падыходаў.

Аб'ёмы экспарту чыгуначным транспартам па выніках 2022 года і першых месяцаў 2023-га пацвярджаюць правільнасць выбраных лагістычных рашэнняў.

Варта адзначыць, што сёння патэнцыял экспарту беларускіх грузаў чыгуначным транспартам у разы вышэйшы. Беларуская чыгунка адкрыта для новых праектаў і гатова да ўзаемадзеяння з грузаўладальнікамі і экспедытарамі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год