Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу аматарскіх кароткаметражных фільмаў «Магістраль у аб'ектыве»

30 снежня 2022

Удзел у конкурсе аматарскіх фільмаў прымалі работнікі Беларускай чыгункі. Конкурс праводзіўся ў 4 намінацыях: «160 гадоў Беларускай чыгунцы», «Рух – гэта жыццё», «Як гэта работае» і «Вугал гледжання».

Усяго на конкурс было пададзена больш за 50 заявак, прычым некаторыя ўдзельнікі прэтэндавалі на перамогу адразу ў некалькіх намінацыях.

У намінацыі «160 гадоў Беларускай чыгунцы» 1 месца заняў гістарычны ролік «Наша гісторыя» Дыяны Маркевіч, нарадчыка лакаматыўных брыгад лакаматыўнага дэпо Маладзечна, 2 месца прысудзілі рабоце Лізаветы Данільчык, аператара пры дзяжурным па станцыі Баранавічы-Цэнтральныя і Алены Легасцевай, мастацкага кіраўніка Культурна-спартыўнага цэнтра Баранавіцкага аддзялення, а дастойным 3 месца прызнаны ролік пра гісторыю і сучаснасць Гомельскага вагоннага ўчастка, аўтарамі якога сталі Марына Маставая, Ігар Сцепанчанка і Руслан Сувораў – намеснікі начальніка дадзенага прадпрыемства.

Для ўдзелу ў намінацыі «Рух – гэта жыццё» было пададзена менш за ўсё заявак. Тут перамог ролік «Мая работа» Аляксандра Венглоўскага, машыніста лакаматыўнага дэпо Мінск. 2 і 3 месцы ў дадзенай намінацыі не прысуджаліся.

У намінацыі «Як гэта работае» 1 месца атрымаў ролік аб тэхналогіі рамонту поршняў для манеўровага цеплавоза Дзяніса Кузьмічова, вядучага інжынера-энергетыка лакаматыўнага дэпо Магілёў, на 2 месцы – ролік «Трыманне апорных частак мастоў» Андрэя Галко, брыгадзіра Бабруйскай дыстанцыі пуці, а 3 месца заняў ролік аб выкарыстанні сучасных тэхнічных сродкаў маніторынгу і кантролю на Брэсцкім чыгуначным вузле Юліі Васюты, бухгалтара ваенізаванай аховы.

У намінацыі «Вугал зроку» журы ацэньвала ролікі, знятыя ў вертыкальным фармаце, адаптаваныя для прагляду на экране мабільнага тэлефона. Тут перамогу атрымала Аляксандра Жураўская, дзяжурная па станцыі Бярэзіна з ролікам «А з нашага акна бачым станцыю Бярэзіна», 2 месца ўдастоена Таццяна Стужук, інжынер-тэхнолаг станцыі Полацк, якая ў роліку-рэканструкцыі «А памятаеце?» паказала адрозненні паміж купляй білетаў у 80-я гады мінулага стагоддзя і ў нашы дні. 3 месца заняў ролік Марыі Маеўскай, экспедытара Мінскага вагоннага ўчастка аб падрыхтоўцы турыстычнага цягніка ў Белавежскую пушчу.

Таксама па рашэнні Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў былі заснаваны спецыяльныя прызы, якімі былі адзначаны знятыя ў фармаце навучальных фільмаў ролік «Бяспека чыгунак. Хваставыя сігнальныя ліхтары» Міхаіла Фралова, слесара-электрыка па рамонце электраабсталявання Брэсцкага вагоннага ўчастка і ролік аб тэхналогіі праверкі параметраў аўтасчэпнай прылады Дзмітрыя Цімашэнка і Анатоля Грынько, намесніка начальніка і інструктара Ваўкавыскага вагоннага дэпо. Акрамя таго, спецыяльную прэмію атрымаў гістарычны ролік Максіма Пермінава, кінарэжысёра Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі, які, згодна з правіламі, прымаў удзел у конкурсе на пазаконкурснай аснове.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць памятныя дыпломы, а пераможцы і прызёры конкурсу дадаткова атрымаюць віншавальныя сертыфікаты. Работы пераможцаў будуць апублікаваны ў афіцыйных групах і суполках Беларускай чыгункі ў сацыяльных сетках.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год