Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу на лепшае дзіцячае аздараўленчае падраздзяленне ў 2022 годзе
05 снежня 2022
Першае месца заняў аздараўленчы лагер «Іса» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, другое месца прысуджана дзіцячаму аздараўленчаму лагеру «Дубровенка» Магілёўскага аддзялення, трэцяе месца ў аздараўленчага лагера «Магістраль» Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Агляд-конкурс на лепшае дзіцячае аздараўленчае падраздзяленне праводзіцца на беларускай магістралі штогод з мэтай павышэння эфектыўнасці аздараўлення дзяцей работнікаў Беларускай чыгункі і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых аздараўленчых устаноў.
У 2022 годзе ў спаборніцтве прынялі ўдзел усе 8 дзіцячых аздараўленчых падраздзяленняў Беларускай чыгункі – лагеры ім. Гастэла і «Лясное возера» (Мінскае аддзяленне БЧ), «Іса» і «Азёры» (Баранавіцкае аддзяленне), «Вярба» (Брэсцкае аддзяленне), «Лясныя далі» (Гомельскае аддзяленне), «Дубровенка» (Магілёўскае аддзяленне) і «Магістраль» (Віцебскае аддзяленне).
Пры падвядзенні вынікаў улічваліся арганізацыя рэжыму дня і харчавання, умовы пражывання дзяцей, якасць медыцынскага абслугоўвання, арганізацыя вольнага часу, эфектыўнасць аздараўлення, добраўпарадкаванне тэрыторыі, выкананне правілаў па ахове працы і тэхніцы бяспекі і інш. Таксама надавалася вялікая ўвага арганізацыі работы па фарміраванні ў дзяцей здаровага ладу жыцця і правядзенні розных спартыўных і культурных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці і 160-годдзя Беларускай чыгункі.
Усяго ў летні сезон 2022 года ў дзіцячых аздараўленчых падраздзяленнях магістралі адпачылі каля 6,3 тысяч дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў.
Дзейнасць аздараўленчых лагераў у 2022 годзе ажыццяўлялася з улікам выканання рэкамендаваных санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. У мэтах бяспечнага знаходжання дзяцей былі прыняты ўсе неабходныя меры па прафілактыцы заносу і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год