Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прымае ўдзел у XXXI пленарным пасяджэнні Міжнароднага Каардынацыйнага савета па транс’еўразійскіх перавозках

22 лістапада 2022

XXXI пленарнае пасяджэнне Міжнароднага Каардынацыйнага савета па транс’еўразійскіх перавозках (КСТП) праходзіць 22-23 лістапада 2022 года ў г.Маскве (Расійская Федэрацыя) у гібрыдным фармаце (частка дэлегацый прымае ўдзел у мерапрыемстве ў фармаце відэаканферэнцыі).

Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначальвае першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Дулуб.

У ходзе пасяджэння яго ўдзельнікам трэба будзе абмеркаваць меры па павышэнню эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці кантэйнерных перавозак па чыгуначных і мультымадальных маршрутах міжнародных транспартных калідораў «Усход–Захад» і «Поўнач–Поўдзень», развіццю партовай інфраструктуры для забеспячэння бесперабойнай арганізацыі мультымадальных перавозак у еўра-азіяцкіх зносінах, укараненню новых лічбавых рашэнняў у сферы міжнародных перавозак грузаў, прасоўванні транс’еўразійскіх маршрутаў як «зялёных» транспартных калідораў, спрашчэнні трансгранічных аперацый і працэдур. Акрамя таго, у парадак дня ўключаны пытанні, звязаныя з аналізам кан'юнктуры транспартнага рынку і фарміраваннем грузавой базы транс’еўразійскіх чыгуначных і інтэрмадальных перавозак, прасоўваннем транс’еўразійскіх кантэйнерных сэрвісаў на міжнародным рынку транспартных паслуг.

Таксама падчас XXXI пленарнага пасяджэння будзе прынята Хартыя будучага КСТП, у якой прадстаўлены бачанне, мэты і задачы Міжнароднага Каардынацыйнага савета па транс'еўразійскіх перавозках

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2022 год