Беларуская чыгунка за 9 месяцаў 2022 года павялічыла продажы білетаў праз Інтэрнэт амаль на 33%
07 кастрычніка 2022
У студзені–верасні 2022 года з выкарыстаннем адзінага раздзела «Паслугі пасажырам» афіцыйнага інтэрнэт-сайта Беларускай чыгункі і мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік» на цягнікі з нумараванымі месцамі было аформлена больш за 4,2 млн. электронных праязных дакументаў, што амаль на 33% больш, чым за аналагічны перыяд 2021 года.
Узрос попыт і на куплю электронных білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі. Так, у студзені–верасні 2022 года анлайн набыта больш за 1 млн. праязных дакументаў, што амаль на 10% больш, чым за аналагічны перыяд 2021 года.
Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам пры афармленні праязных дакументаў карыстацца электроннымі каналамі продажаў. Гэта хутка і зручна.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год