Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыступіла да перавозцы буракоў ураджаю 2022 года

09 верасня 2022

Беларуская чыгунка прыступіла да перавозцы цукровых буракоў на ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат».

Угэтым годзе беларуская чыгунка будзе ажыццяўляць перавозку салодкіх караняплодаў на Слуцкі цукрарафінадны і Гарадзейскі цукровы камбінаты, а таксама на Жабінкаўскі цукровы завод.

Усяго чыгуначным транспартам плануецца перавезці каля 1,6 мільёна тон цукровых буракоў ураджаю гэтага года. Максімальныя аб'ёмы пагрузкі запланаваны на кастрычнік–лістапад – да 376 вагонаў у суткі.

Беларуская чыгунка традыцыйна ўносіць уклад ва ўборку цукровых буракоў. Масавая перавозка караняплодаў чыгуначным транспартам на айчынныя цукровыя заводы ажыццяўляецца з верасня па снежань. Такі графік абумоўлены тэхналогіяй вырошчвання і захоўвання буракоў, а таксама магутнасцямі прадпрыемстваў па яе перапрацоўцы.

Перавозка ажыццяўляецца ў адпаведнасці з узгодненым графікам канцэрна «Белдзяржхарчпрам» і заяўкамі грузаадправіцеляў. У мэтах выключэння прастою вагонаў пагрузка буракоў на буракапунктах вызначаецца тэмпам выгрузкі на цукровых камбінатах.

Да спісу навін за 2022 год