Увазе пасажыраў!
28 лютага 2022
Па тэхнічных прычынах часова недаступна магчымасць куплі і вяртання электронных праязных дакументаў (білетаў) на web-рэсурсах Беларускай чыгункі ў міжнародных і рэспубліканскіх зносінах на цягнікі з нумараванымі месцамі.
Афармленне праязных дакументаў ажыццяўляецца ў білетных касах Беларускай чыгункі.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).
Беларуская чыгунка просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі і прыносіць свае прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2022 год