Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Ва Упраўленні Беларускай чыгункі абмеркавалі праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

12 студзеня 2022

11 студзеня 2022 года адбылася сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Ігара Камароўскага з калектывамі Упраўлення і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі, падчас якой абмеркавалі праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва Беларускай чыгункі і больш за 130 чыгуначнікаў.

У сваім выступе Ігар Камароўскі распавёў пра тое, як вялася падрыхтоўка новага праекта Асноўнага Закона краіны, пазнаёміў прысутных з прапанаванымі зменамі і дапаўненнямі. Падчас сустрэчы актыўна абмяркоўваліся пытанні пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж органамі ўлады, захавання гістарычнай памяці і недапушчальнасці скажэння фактаў гісторыі, умацавання сямейных каштоўнасцяў, удасканалення моладзевай палітыкі, а таксама новаўвядзенні ў сферах адукацыі і аховы здароўя і інш.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу акцэнтаваў увагу на тым, што змены, якія ўносяцца ў праект, з'яўляюцца патрабаваннем часу і вельмі важныя для нашай краіны з улікам знешнепалітычных і эканамічных фактараў. Новая Канстытуцыя стане асновай для далейшага эфектыўнага развіцця нашага грамадства.

Ігар Камароўскі кампетэнтна адказаў на ўсе пытанні, якія паступілі падчас сустрэчы.

Сёння ва ўсіх арганізацыях Беларускай чыгункі праходзіць актыўнае абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з удзелам прадстаўнікоў органаў выканаўчай і заканадаўчай улады.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год