Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Санаторыі і аздараўленчыя цэнтры Беларускай чыгункі ў 2021 годзе прынялі больш за 18,6 тысяч чалавек

25 студзеня 2022

На працягу 2021 года ў здраўніцах Беларускай чыгункі аздаравілася 18693 чалавек, з якіх больш за 13,5 тысяч – гэта чыгуначнікі, што на 19,8% больш чым у 2020 годзе.

Акрамя гэтага ў кабінетах ультрагукавой і функцыянальнай дыягностыкі было праведзена больш за 19,7 тысяч медыцынскіх абследаванняў работнікаў магістралі, у тым ліку звязаных з забеспячэннем бяспекі руху цягнікоў.

У 2021 годзе аздараўленчы працэс быў арганізаваны з захаваннем неабходных мер па папярэджанні распаўсюджвання рэспіраторных вірусных інфекцый.

У мэтах умацавання і захавання здароўя чыгуначнікаў у 2021 годзе ў аздараўленчых установах БЧ дзейнічалі комплексныя медыцынскія праграмы рэабілітацыі пацыентаў пасля перанесенай пнеўманіі, выкліканай каранавіруснай інфекцыяй COVID-19.

Дадзеныя праграмы складаюцца з медыцынскіх працэдур, накіраваных на аднаўленне функцыі лёгкіх, нармалізацыю дыхальных аб'ёмаў, прафілактыку развіцця лёгачнага фіброзу, паляпшэнне якасці крыві, умацаванне імунітэту, павышэнне супраціўляльнасці і вынослівасці арганізма, зніжэнне рызык паўторных захворванняў і ўскладненняў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год