Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда БЧ стала пераможцам Кубка Беларусі па міні-футболе (футзале)

11 студзеня 2022

Лёс Кубка Беларусі вырашыўся 8-9 студзеня 2022 года ў фінале чатырох, дзе за перамогу змагаліся каманды БЧ (Гомель), Барысаў-900 (Барысаў), ВРЗ (Гомель) і УУС-Дынама (Гродна). У фінальным матчы турніру чыгуначнікі аспрэчвалі трафей з камандай ВРЗ. Барацьба ішла да апошняй секунды. Асноўны час матчу завяршыўся ўнічыю, а ў дадатковы гледачы ўбачылі яшчэ тры галы. Выніковы лік 3:2 прынёс перамогу камандзе БЧ. Нагадаем, раней каманда БЧ таксама станавілася ўладальнікам Кубка Беларусі ў 2014-м і 2020-м годзе.

Кіраўніцтва Беларускай чыгункі віншуе каманду БЧ з яркай перамогай. Кубак Беларусі па міні-футболе ўжо трэці раз заваявалі спартсмены-чыгуначнікі. Гэта заслужаны і заканамерны вынік, добрая падстава для гонару ўсяго калектыву чыгункі. Жадаем, каб 2022 год – год 160-годдзя нашай беларускай магістралі – прынёс камандзе БЧ новыя перамогі!

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год