Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка завяршыла навагоднія перавозкі

12 студзеня 2022

З 24 снежня 2021 года па 8 студзеня 2022 года «Навагодні Экспрэс» дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава курсіраваў па звычным маршруце Заслонава–Сасновы Бор. Гасцей у вагонах суправаджалі героі казак, а на станцыі Сасновы Бор для дзяцей і іх бацькоў быў арганізаваны тэатралізаваны паказ «Навагодняя прыгода ў краіне казак». Усяго за час перавозак адбылося 34 паказы з удзелам артыстаў Мінскага палаца культуры і спорту чыгуначнікаў. Таксама наведвальнікі Дзіцячай чыгункі ў чаканні цягніка маглі паспрабаваць сябе ў ролі машыніста на інтэрактыўным трэнажоры кіравання лакаматывам.

За час зімовага сезону цягнікі «малой Беларускай» перавезлі больш за 5400 чалавек. Білеты на дзіцячую чыгунку можна было набыць не толькі ў касах, але і праз інтэрнэт, а таксама па безнаяўнаму разліку. У гэтым сезоне праз касы было аформлена менш за палову праязных дакументаў.

З мэтай захавання здароўя юных пасажыраў, прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый, а таксама стварэння камфортных умоў праезду ў вагонах была прадугледжана рассадка з улікам сацыяльнай дыстанцыі і абавязковы масачны рэжым. Акрамя таго, на працягу дня праводзілася санітарная апрацоўка рухомага саставу.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год