Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

2,5 мільёна пасажыраў перавезла Беларуская чыгунка падчас навагодніх і калядных святаў

11 студзеня 2022

З 24 снежня 2021 года па 10 студзеня 2022 года цягнікамі Беларускай чыгункі перавезена больш за 2 466 000 пасажыраў ва ўсіх відах зносін, гэта на 14,4% больш чым за аналагічны перыяд навагодніх і калядных святаў 2020-2021 года.

Найбольшую дынаміку росту паказалі цягнікі гарадскіх ліній, якімі перавезена 119 200 пасажыраў, гэта на 29,4% вышэй, чым за аналагічны перыяд 2020-2021 года. Высокім попытам карысталіся цягнікі эканомкласа ў рэгіянальных зносінах, імі праехала больш за 1 651 400 пасажыраў, што склала 99,7% у адносінах да папярэдніх навагодніх перавозак. На 20,8% узраслі перавозкі цягнікамі рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній, якімі скарысталіся больш за 491 200 пасажыраў. Цягнікі міжнародных ліній перавезлі больш за 204 тысячы пасажыраў. Міжнародныя чыгуначныя пасажырскія зносіны былі адноўлены 8 лютага 2021 года з пачаткам курсіравання цягнікоў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год