Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Тэрміналы самаабслугоўвання выкарыстоўвае кожны дзесяты пасажыр цягнікоў з ненумараванымі месцамі Беларускай чыгункі

14 кастрычніка 2021

Са студзеня па верасень 2021 года пасажыры Беларускай чыгункі набылі праз тэрміналы самаабслугоўвання больш чым 4,3 мільёна білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі. Гэта склала больш за 10% ад агульнай колькасці пасажыраў гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа.

Тэрміналы самаабслугоўвання, прызначаныя для самастойнага афармлення праязных дакументаў – прыклад эфектыўнага выкарыстання бязлюдных тэхналогій. У цяперашні час на станцыях і прыпыначных пунктах Беларускай чыгункі ўстаноўлена 188 прылад самаабслугоўвання, у тым ліку 97 тэрміналаў новага тыпу – у іх маецца як магчымасць аплаціць білет наяўнымі грошамі і атрымаць здачу, так і разлічыцца з дапамогай плацежных картак (банкаў рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь), у тым ліку бескантактавых. На прыладах новага тыпу можна аформіць білеты на 3 мовах – беларускай, рускай і англійскай.

Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам выкарыстоўваць дыстанцыйныя каналы куплі білетаў – з дапамогай тэрміналаў самаабслугоўвання і праз Інтэрнэт. Таксама з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі, нагадваем – пры праездзе ў цягніках, знаходжанні на вакзалах і іншых аб'ектах чыгуначнага транспарту нашэнне масак з'яўляецца абавязковым.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год