Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманды валейбалістаў Беларускай і Кастрычніцкай (Расійская Федэрацыя) чыгунак правялі таварыскія сустрэчы ў г. Брэсце

19 кастрычніка 2021

Таварыскія сустрэчы па валейболе каманд Беларускай чыгункі і Кастрычніцкай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» адбыліся ў Брэсце 15-17 кастрычніка 2021 года.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел па адной жаночай і мужчынскай камандзе валейбалістаў ад кожнай чыгункі. У выніку перамогу ў спаборніцтве сярод жанчын атрымала каманда беларускай магістралі, а сярод мужчын лідзіравалі валейбалісты Кастрычніцкай чыгункі.

Пераможцы турніру былі ўзнагароджаны кубкамі і дыпломамі, а ўсе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі памятныя падарункі.

Таварыскія сустрэчы і турніры Беларускай чыгункі з камандамі чыгунак – філіялаў ААТ «РЖД» праводзяцца ў г. Брэсце з 2001 года. Іх мэта – папулярызацыя і развіццё валейбола, а таксама абмен вопытам арганізацыі спартыўна-масавай работы паміж падраздзяленнямі фізічнай культуры і спорту Беларусі і Расіі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год