Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Летняя аздараўленчая кампанія стартуе на Беларускай чыгунцы 1 чэрвеня 2021 года ў Міжнародны дзень абароны дзяцей

28 мая 2021

Летні сезон у гэтым годзе дзіцячыя аздараўленчыя лагеры Беларускай чыгункі адкрыюць 1 чэрвеня.

Першым расчыніць свае дзверы лагер «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення чыгункі. У лагеры «Магістраль» Віцебскага аддзялення БЧ і «Вярба» Брэсцкага аддзялення чыгункі заезды адбудуцца 5 чэрвеня. Дзіцячы аздараўленчы лагер «Азёры» Баранавіцкага аддзялення чыгункі прыме адпачывальнікаў 7 чэрвеня, а лагер «ім. Гастэла» Мінскага аддзялення чыгункі - 8 чэрвеня. 7 чэрвеня і 9 чэрвеня першая змена пачнецца ў лагерах «Іса» Баранавіцкага аддзялення і «Лясное возера» Мінскага аддзялення БЧ адпаведна. «Лясныя далі» Гомельскага аддзялення чыгункі расчыніць свае дзверы для рабят 12 чэрвеня.

У гэтым годзе падчас першай змены ў летніх аздараўленчых лагерах адпачнуць 1675 дзяцей. Тры лагеры Беларускай чыгункі «ім. Гастэла» і «Лясное возера» Мінскага аддзялення чыгункі,«Лясныя далі» Гомельскага аддзялення БЧ будуць работаць у тры змены, усе астатнія - у 4 змены.

Усяго ў летні перыяд на беларускай магістралі будзе функцыянаваць 8 дзіцячых аздараўленчых лагераў: «ім. Гастэла»,«Лясное возера», «Іса», «Азёры», «Вярба», «Лясныя далі», «Дубравенка» і «Магістраль», у якіх адпачнуць парадку 6 тысяч дзяцей.

У дзіцячых аздараўленчых лагерах «ім. Гастэла», «Дубравенка», «Лясныя далі» і «Іса» будуць створаны профільныя атрады для падлеткаў ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў, у якіх хлопцы азнаёмяцца з асновамі чыгуначных прафесій.

Адметнай асаблівасцю аздараўленчай кампаніі 2021 года стане правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года народнага адзінства. Гэта розныя гульні, віктарыны, конкурсы, канцэртныя праграмы і інш.

З улікам эпідэміялагічнага становішча аздараўленне будзе ажыццяўляцца з пэўнымі абмежаваннямі: у дзіцячых лагерах адменены бацькоўскія дні, а таксама скарочана колькасць адпачываючых.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год