Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка за май перавезла амаль 6,5 тысяч пасажыраў

31 мая 2021

З 1 мая па 31 мая 2021 года паслугамі Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава скарысталіся 6 427 пасажыраў.

За мінулыя выхадныя 29-30 мая 2021 года перавезена 1567 пасажыраў.

Кошт праезду складае 5 беларускіх рублёў. Білеты можна набыць як у касе на вакзале станцыі Заслонава, так і праз інтэрнэт-сэрвіс па продажы білетаў ByCard.

Нагадваем, у летнім сезоне 2021 года (чэрвень - жнівень) цягнік будзе курсіраваць па серадах, чацвяргах і пятніцах з 11:00 да 14:14 і рабіць 6 рэйсаў (11:00, 11:38, 00:18, 12:57 , 13:35, 14:14), а па суботах і нядзелях - з 11:00 да 16:47 і рабіць 10 рэйсаў (11:00, 11:38, 12:18, 12:57, 13:35, 14:14, 14:52, 15:31, 16:09, 16:47). Ён правязе пасажыраў па традыцыйным маршруце ад станцыі Заслонава да станцыі Сасновы Бор і назад.

У верасні здзейсніць падарожжа на «Сталічным экспрэсе» можна будзе па суботах і нядзелях з 11:00 да 16:47. Цягнік будзе рабіць 6 рэйсаў (11:00, 11:38, 12:18, 12:57, 13:35, 14:14, 14:52, 15:31, 16:09, 16:47).

З мэтай захавання здароўя юных пасажыраў, прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый, а таксама стварэння камфортных умоў праезду ў цягніку «Сталічны экспрэс» прадугледжана рассадка з улікам сацыяльнай дыстанцыі. Акрамя таго, на працягу ўсяго дня праводзіцца санітарная апрацоўка рухомага саставу.

Звяртаем увагу! Наведвальнікам Дзіцячай чыгункі неабходна абавязкова выконваць масачны рэжым. Продаж масак, у тым ліку, арганізавана на вакзале станцыі Заслонава.

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефонах у горадзе Мінску 237-65-75, 266-30-14.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год