Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў правядзе перамовы з кіраўніцтвам кампаніі ААТ «РЖД» і Кастрычніцкай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД»

12 красавіка 2021

У праграме рабочай паездкі 12-13.04.2021 у г. Санкт-Пецярбург запланаваны перамовы з кіраўніцтвам кампаніі ААТ «РЖД» і Кастрычніцкай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД». Бакі маюць намер абмеркаваць узаемадзеянне ў сферы грузавых і пасажырскіх перавозак, перспектывы іх развіцця, узгадніць пазіцыі па паэтапнаму аднаўленню курсіравання пасажырскіх цягнікоў, а таксама тэхналагічныя аспекты ўзаемадзеяння пры арганізацыі курсіравання цягнікоў, перадачы цягнікоў, вагонаў і кантэйнераў па міждзяржаўных стыкавых пунктах.

Паводле аператыўных дадзеных за 3 месяцы 2021 года ў зносінах з Кастрычніцкай чыгункай перавезена 0,7 млн тон грузаў, ці 135,8% да аналагічнага перыяду 2020 года.

У цяперашні час у зносінах з Санкт-Пецярбургам курсіруе транзітны цягнік № 80/79 Калінінград–Санкт-Пецярбург. З 22.02.2021 дадзеным цягніком адноўлены прыпынак для пасадкі/высадкі пасажыраў (грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі) на станцыі Віцебск з магчымасцю праезду на ўчастку Віцебск–Санкт-Пецярбург–Віцебск. Таксама з 13.04.2021 аднаўляе рух цягнік №52/51 Брэст/Мінск–Санкт-Пецярбург фарміравання Беларускай чыгункі. Дадзены цягнік будзе курсіраваць штодня.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год