Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 57 тысяч работнікаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку 17 красавіка

17 красавіка 2021

Для арганізацыі і правядзення суботніка на БЧ была створана рабочая група. У яе склад увайшлі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, кіраўнікі службаў Упраўлення чыгункі, сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» БЧ.

Работнікі арганізацый беларускай магістралі наводзілі парадак на замацаваных тэрыторыях. Асаблівая ўвага надавалася прывядзенню ў належны стан воінскіх пахаванняў і помнікаў, размешчаных побач з аб'ектамі чыгуначнага транспарту, якіх у цяперашні час налічваецца 183.

Акрамя таго, работнікі БЧ займаліся падрыхтоўкай да летняга перыяду дзіцячых аздараўленчых цэнтраў, санаторыяў, чысцілі ад смецця паласу адводу. Члены пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» БЧ прымалі ўдзел у суботніку на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» і Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава.

Усяго Беларуская чыгунка зарабіла на суботніку і пералічыла ў бюджэт больш за 190,5 тыс. беларускіх рублёў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год