Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Лепшую маладзёжную лакаматыўную брыгаду вызначылі на Беларускай чыгунцы

15 сакавіка 2021

Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва сярод моладзевых лакаматыўных брыгад па выніках работы за 2020 год. Мэта дадзенага спаборніцтва – павышэнне прэстыжу прафесій машыніста і памочніка машыніста, а таксама пастаяннае павышэнне тэхнічнага ўзроўню ведаў лакаматыўных брыгад. Трэба адзначыць, што большасць членаў моладзевых лакаматыўных брыгад складаюцца ў ГА «БРСМ».

Усяго ў чыгуначным спаборніцтве прынялі ўдзел 6 брыгад – пераможцаў адборачных тураў, якія праходзілі на аддзяленнях БЧ.

Удзельнікі ацэньваліся па наступных крытэрыях: забеспячэнне брыгадай выканання графіка руху цягнікоў, нормаў расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў, узровень адукацыі моладзевай лакаматыўнай брыгады, удзел машыніста ў правядзенні школ перадавога вопыту і інш.

Па выніках спаборніцтва пераможцам стала моладзевая лакаматыўная брыгада лакаматыўнага дэпо Мінск Мінскага аддзялення чыгункі (машыніст Аляксандр Вянглоўскі і памочнік машыніста Павел Календа).

Другое месца прысуджана моладзевай лакаматыўнай брыгадзе лакаматыўнага дэпо Гомель Гомельскага аддзялення беларускай магістралі (машыніст Сяргей Сухоцкі, памочнік машыніста Юрый Кузьменка).

Трэцяга месца ўдастоена моладзевая лакаматыўная брыгада лакаматыўнага дэпо Ліда Баранавіцкага аддзялення БЧ (машыніст Генадзь Захватовіч, памочнік машыніста Андрэй Сідорчык).

Пераможцам спаборніцтва будуць уручаны пераходны кубак і дыплом 1-й ступені, а ўладальнікам 2-га і 3-га месца – памятныя дыпломы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам



Да спісу навін за 2021 год