Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў перыяд сакавіцкіх святаў перавезла больш 676,5 тысяч пасажыраў

10 сакавіка 2021

З 5 да 9 сакавіка цягнікамі з нумараванымі месцамі Беларуская чыгунка ў межах рэспублікі перавезла больш за 134 тыс. пасажыраў. Максімальны пасажырапаток назіраўся ў апошні рабочы дзень мінулага тыдня 5 сакавіка і ў панядзелак 8 сакавіка. У гэтыя дні – 5 і 8 сакавіка было перавезена больш за 72 тыс. пасажыраў або 53,7%.

Цягнікамі з ненумараванымі месцамі перавезена больш 538 тыс. пасажыраў. Максімальны пасажырапаток назіраўся ў пятніцу і суботу – 5 і 6 сакавіка, а таксама ў аўторак 9 сакавіка. У названы перыяд перавезена больш 330,5 тыс. пасажыраў або 61,4%.

У міжрэгіянальных зносінах найбольш запатрабаванымі ў насельніцтва былі цягнікі, якія курсуюць паміж Мінскам і такімі абласнымі цэнтрамі як Гомель, Брэст і Віцебск.

У сталіцу Расійскай Федэрацыі ў святочныя дні фірмовым цягніком № 2/1 "Беларусь", фарміравання Беларускай чыгункі, здзейснілі падарожжа больш за 3 тысячы пасажыраў. Усяго ў зносінах Беларусь–Расія–Беларусь чыгуначным транспартам у гэты перыяд перавезена больш за 4,5 тыс. чалавек.

Трэба адзначыць, што ў мэтах своечасовага і якаснага задавальнення попыту насельніцтва ў перавозках у перыяд сакавіцкіх святаў ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах Беларускай чыгункай быў прызначаны 21 дадатковы цягнік.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам


Да спісу навін за 2021 год