Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Адбыліся перамовы Начальніка Беларускай чыгункі з начальнікам Калінінградскай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД»

24 сакавіка 2021

Перамовы Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з начальнікам Калінінградскай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» Сяргеем Сапегіным прайшлі 23 сакавіка ў фармаце відэаканферэнцыі.

Кіраўнікі чыгунак падвялі вынікі сумеснай работы за 2020 год, абмеркавалі перспектывы грузавых перавозак у зносінах з Калінінградскай вобласцю, а таксама развіццё грузавых кліенцкіх сэрвісаў, у тым ліку кантэйнерных праектаў у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай і стварэння ўмоў для кантрэйлерных перавозак.

Для Беларускай чыгункі Калінінградскі напрамак з'яўляецца адным з найважнейшых. У 2020 годзе ў зносінах з Калінінградскай вобласцю перавезена 8,9 млн. тон грузаў. Аб'ём кантэйнерных перавозак склаў 64,8 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, што ў 2 разы перавысіла паказчык 2019 года. Значную частку кантэйнерных перавозак складае транзіт. Ключавую ролю ў гэтым пытанні іграе АТ «АТЛК ЕРА», перавозкі ў рамках гэтага сэрвісу склалі 48,4 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.

За студзень-люты 2021 г. у зносінах з Калінінградскай вобласцю перавезена 1,4 млн. тон грузаў. У бягучым годзе будзе прадоўжана работа па развіцці кліенцкіх сэрвісаў у сферы грузавых перавозак.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам

Да спісу навін за 2021 год