Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

«Прышчэпка» бяспечных паводзін. 18 снежня Беларуская чыгунка праводзіць акцыю «Стоп – няправільны крок»

16 снежня 2020

Беларуская чыгунка сумесна з галіновым камітэтам ГА «БРСМ» і аддзеламі ўнутраных спраў на транспарце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 18 снежня з 11.00 да 14.00 ва ўсіх абласцях рэспублікі правядзе акцыю «Стоп – няправільны крок».

Мерапрыемствы пройдуць на чыгуначных аб'ектах і ўчастках, на якіх была адзначана найбольшая колькасць парушэнняў пры пераходзе пуцей і звязаных з гэтым няшчасных выпадкаў. З парушальнікамі правядуць тлумачальныя гутаркі, уручаць ім памяткі прысвечаныя бяспекі на чыгуначным транспарце, а таксама рэкамендацыі па прафілактыцы каронавіруснай інфекцыі COVID-19.

Мэтай правядзення акцыі «Стоп – няправільны крок!» з'яўляецца інфармаванне грамадзян аб правілах паводзін пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, зніжэнне колькасці парушэнняў правілаў пераходу чыгуначных пуцей ў неўсталяваных месцах і звязаных з гэтым выпадкаў траўматызму, а таксама прафілактыка правапарушэнняў на аб'ектах БЧ з удзелам непаўналетніх.

З пачатку 2020 года на Беларускай чыгунцы адбылося 97 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 12 выпадкаў менш, чым у 2019 годзе. 63 чалавекі загінулі, 34 – траўмаваны. Сярод пацярпелых – 6 непаўналетніх.

Варта адзначыць, што асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў, якія адбываюцца на чыгуначных пуцях, з'яўляецца невыкананне пешаходамі і вадзіцелямі мер бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У прыватнасці, знаходжанне ў зоне падвышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках падчас перасячэння чыгуначных пуцей, фатаграфаванне на аб'ектах чыгуначнага транспарту, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г.д.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважліва на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Пазбегнуць трагедыі можна выконваючы элементарныя правілы бяспекі:

не хадзіць па чыгуначных пуцях у неўстаноўленых месцах;

не пераходзіць і не перабягаць праз чыгуначныя пуці перад блізка ідучым цягніком, калі адлегласць да яго менш за 400 метраў;

не пераходзіць праз пуці адразу ж пасля праходу цягніка, не пераканаўшыся ў адсутнасці руху цягніка сустрэчнага напрамку;

не пераходзіць чыгуначныя пераезды пры закрытым шлагбаўме або чырвоным сігнале святлафора;

на станцыях і перагонах не падлазіць пад вагоны і не пералазіць праз аўтасчэпкі для праходу праз чыгунку;

не праходзіць уздоўж чыгуначнага пуці бліжэй 5 метраў ад крайняй рэйкі.

Таксама звяртаем увагу, што праход па чыгуначных пуцях у неўстаноўленых месцах цягне накладанне штрафу ў памеры да 2 базавых велічынь.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год