Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

Беларуская чыгунка інфармуе

30 снежня 2020

У суткі 29-30 снежня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь назіраліся неспрыяльныя ўмовы надвор'я, метэаролагамі быў абвешчаны «чырвоны ўзровень небяспекі». Стыхія закранула Віцебскую, Магілёўскую і частку Мінскай вобласці. У гэтых рэгіёнах зафіксаваны моцныя парывы ​​ветру, «ледзяны» дождж з абледзяненнем правадоў, больш за 2 см, а таксама дрэў, што прывяло да іх падзення на чыгуначныя пуці і адключэння ліній электразабеспячэння на асобных участках. Усяго зафіксавана 189 падзенняў дрэў. Агульная працягласць участкаў, на якіх былі адзначаны збоі ў электразабеспячэнні і работы сродкаў сігналізацыі і сувязі, склала 486 км.

Перапынкаў у руху цягнікоў не дапушчана. Пацярпелых і пашкоджанняў рухомага саставу не зафіксавана.

Разам з тым, у гэты перыяд 64 пасажырскіх цягніка ішлі з адхіленнем ад устаноўленага графіка руху. Затрымка склала ад 10 хвілін да 2 гадзін.

Беларускай чыгункай аператыўна прымаюцца неабходныя меры па ліквідацыі вынікаў прыроднай стыхіі і аднаўленню графіка руху цягнікоў. Да работ прыцягнуты 18 адзінак спецыяльнай тэхнікі, больш за 200 работнікаў БЧ.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за прычыненыя нязручнасці і просіць з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год