Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі фотаконкурсу сярод работнікаў БЧ «Паклонімся вялікім тым гадам...»

13 лістапада 2020

Фотаконкурс быў арганізаваны на Беларускай чыгунцы ў рамках святкавання 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне з 20 ліпеня па 30 кастрычніка 2020 года. Яго мэта – выхаванне ў работнікаў Беларускай чыгункі пачуцця патрыятызму, любові і павагі да гераічнага мінулага чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама захаванне для будучых пакаленняў дакументальных фотаматэрыялаў пра гістарычнае мінулае нашай краіны і Беларускай чыгункі.

Заснавальнікі конкурсу – Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Творчае спаборніцтва праводзілася па трох намінацыях: «Герояў Перамогі мы шануем імёны!», «Ветэраны – доблесці і мужнасці прыклад!» і «Мінулых гадоў успаміны». Усяго на конкурс паступіла 114 работ. Гэта сямейныя фатаграфіі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, цікавыя эпізоды іх ваеннага і пасляваеннага жыцця, захаваныя фотакамерай, партрэты герояў Вялікай Перамогі, а таксама фота з асабістых архіваў работнікаў беларускай магістралі, зробленыя ў 30-х - 80-х гадах 20-га стагоддзя.

У намінацыі «Герояў Перамогі мы шануем імёны!» перамогу атрымаў начальнік пуцявой машыны Бабруйскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Дзмітрый Селькоў, 2 месца прысуджана захавальніку фондаў музея гісторыі Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Любові Якавіцкай, уладальнікам 3 месца стала спецыяліст па кадрах станцыі Жлобін Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Ірына Галіч.

У намінацыі «Ветэраны – доблесці і мужнасці прыклад!» 1 месца заняла лагістык Баранавіцкага грузавога цэнтра транспартнай лагістыкі Баранавіцкага аддзялення чыгункі Вера Шчарбук, 2 месца прысуджана начальніку пуцявой машыны Бабруйскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення БЧ Дзмітрыю Селькову, 3 месца заваяваў мастак-афарміцель Культурна-спартыўнага цэнтра Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Анатоль Лепскі.

У намінацыі «Мінулых гадоў успаміны» прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: на 1 месцы – інжынер па ахове працы Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Брэсцкага аддзялення чыгункі Наталля Чарнаморац, на 2 месцы – захавальнік фондаў музея гісторыі Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Любоў Якавіцкая, на 3 месцы – начальнік пуцявой машыны Бабруйскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення БЧ Дзмітрый Селькоў.

Акрамя таго, кіраўніцтва Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў прыняло рашэнне дадаткова адзначыць спецыяльным прызам фотаработу спецыяліста па кадрах Брэсцкага вагоннага ўчастка Брэсцкага аддзялення чыгункі Вольгі Печко «Погляд праз стагоддзі», прадстаўленую ў намінацыі «Герояў Перамогі мы шануем імёны!».


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год