Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У мабільнага дадатка «БЧ. Мой цягнік» Беларускай чыгункі – ужо 150 000 карыстальнікаў

09 кастрычніка 2020

Электронныя сэрвісы Беларускай чыгункі запатрабаваны ў пасажыраў і з кожным месяцам расце іх папулярнасць. Са снежня 2019 года пасажырам даступны бясплатны мабільны дадатак «БЧ. Мой цягнік» і абноўлены раздзел «Паслугі пасажырам» на сайце БЧ (pass.rw.by). У сучасны момант мабільны дадатак «БЧ. Мой цягнік» на свае прылады ўсталявалі 150 000 чалавек.

Адзначым, што пасажыры цягнікоў з нумараванымі месцамі ўжо даўно па заслугах ацанілі плюсы электроннай рэгістрацыі пры планаванні паездкі – адсутнасць чаргі ў касу, эканомія часу і прастата афармлення праязных дакументаў. У верасні 2020 года праз мабільны дадатак «БЧ. Мой цягнік» і раздзел «Паслугі пасажырам» на сайце pass.rw.by было аформлена звыш 35% білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі.

Пры гэтым папулярнасць набірае купля электронных білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі. Гэты канал продажаў, адкрыты менш за год таму, мае добрую дынаміку росту. Так, у верасні 2020 года з выкарыстаннем мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік» і раздзела «Паслугі пасажырам» актывавана звыш 57,3 тысячы білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі, што на 20% больш, чым у папярэднім месяцы. Усяго з пачатку 2020 года на цягнікі з ненумараванымі месцамі аформлена каля 360 000 электронных білетаў.

Як паказвае практыка, пасажыры цягнікоў з ненумараванымі месцамі – гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканамкласа – аддаюць перавагу  афармлять свае праязныя дакументы з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік». Зручны інтэрфейс дадатка, раздзел выбраныя маршруты, лёгкае пераключэнне паміж раскладам і анлайн-табло – усё гэта дазваляе аформіць білет на цягнік літаральна па дарозе на вакзал ці актываваць загадзя аплачаны білет непасрэдна перад адпраўленнем электра- або дызель-цягніка.

Беларуская чыгунка працягвае развіццё беспапяровых тэхналогій і дыстанцыйных сэрвісаў, імкнецца зрабіць іх максімальна простымі і зручнымі для пасажыраў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год