Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Па выніках 8 месяцаў 2020 года на 7% выраслі перавозкі грузаў па чыгунцы ў зносінах Беларусь–Азербайджан

24 верасня 2020

Аб'ём перавозак па Беларускай чыгунцы за 8 месяцаў 2020 года ў зносінах з Азербайджанам вырас на 7,4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года і склаў амаль 100 тыс. тон. Асноўны аб'ём – гэта прадукты дрэваапрацоўкі, экспартаваныя з Беларусі. Таксама ў наменклатуры грузаў – будаўнічыя матэрыялы, нафта і нафтапрадукты, хімікаты, прамысловая сыравіна і фармовачныя матэрыялы, а таксама харчовыя тавары.

Беларуская чыгунка зацікаўлена ў далейшым узаемадзеянні з суб'ектамі гаспадарання Рэспублікі Беларусь і развіцці экспартных паставак беларускай прадукцыі на знешнія рынкі збыту чыгуначным транспартам.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год