Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 600 000 кантэйнераў перавезла Беларуская чыгунка з пачатку 2020 года

15 верасня 2020

Аб'ём кантэйнерных перавозак па Беларускай чыгунцы за 8 месяцаў 2020 года павялічаны ў 1,3 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года і склаў 606 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.

Развіццё экспартных перавозак і прасоўванне беларускай прадукцыі на знешнія рынкі збыту з'яўляюцца найважнейшымі стратэгічнымі напрамкамі для Беларускай чыгункі. За 8 месяцаў экспартныя перавозкі кантэйнераў з прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў у Кітай выраслі ў 2 разы і склалі 14 тысяч кантэйнераў у ДФЭ.

Беларуская чыгунка ў супрацоўніцтве з зацікаўленымі прадпрыемствамі праводзіць сумесную работу па стварэнні неабходных умоў для арганізацыі новых і развіццю існуючых праектаў па дастаўцы ў КНР беларускіх грузаў поўнасастаўнымі кантэйнернымі цягнікамі. Рэалізаваны праекты па адпраўцы цэлюлозы, цукру, нарошчванню аб'ёмаў экспарту піламатэрыялаў, працягу развіцця экспарту мяса-малочнай прадукцыі.

З пачатку рэалізацыі гэтых праектаў у зносінах Беларусь – Кітай чыгуначным транспартам адпраўлена больш за 100 кантэйнерных цягнікоў з прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў.

Беларуская чыгунка зацікаўлена ў далейшым узаемадзеянні з суб'ектамі гаспадарання Рэспублікі Беларусь і развіцці экспартных паставак беларускай прадукцыі на знешнія рынкі збыту чыгуначным транспартам.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год