Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Падчас восеньскіх школьных канікул Беларуская чыгунка праводзіць мерапрыемства «Дзеці і бяспека»

31 кастрычніка 2017

З 28 кастрычніка па 8 лістапада на ўсіх аддзяленнях дарогі павышаную ўвагу ўдзеляць папярэджанню і прафілактыцы дзіцячага траўматызму. У цэнтры ўвагі — дзеці і падлеткі, якія знаходзяцца без нагляду дарослых бліз чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Падлеткам і іх бацькам нагадаюць аб правілах паводзін на чыгунцы, у тым ліку — пра небяспеку размоў па мабільным тэлефоне і праслухоўвання музыкі ў слухаўках падчас перасячэння чыгуначных пуцей. Работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў праводзяць рэйды па кантролі і выдаленні школьнікаў з тэрыторыі аб'ектаў чыгуначнага транспарту. З пачатку 2017 года на Беларускай чыгунцы адбылося 104 выпадкі невытворчага траўматызму, у якіх пацярпела 107 чалавек. Сярод іх — 14 непаўналетніх. Таксама трывогу спецыялістаў выклікае значная колькасць выпадкаў паражэння электрычным токам кантактнай сеткі. Сярод 11 грамадзян, якія з пачатку 2017 года атрымалі электратраўмы, — 6 непаўналетніх.

У сувязі з гэтым Беларуская чыгунка заклікае быць уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае, што ў большасці выпадкаў да трагедый прыводзіць невыкананне правілаў паводзін на чыгунцы і нядбайнае стаўленне да ўласнага жыцця і здароўя.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год