Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі — пераможца III Рэспубліканскага конкурсу «Лідэр энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь 2017»

10 кастрычніка 2017

Мінскаму аддзяленню Беларускай чыгункі прысуджаны дыплом пераможцы III Рэспубліканскага конкурсу «Лідэр энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь 2017» у намінацыі «Энергаэфектыўная тэхналогія года».

Для ўдзелу ў конкурсе была прадстаўлена распрацоўка «Падаўжэнне прыёма-адпраўных пуцей парку Е станцыі Орша-Цэнтральная».

Цырымонія ўзнагароджання адбылася 9 кастрычніка 2017 года ў музеі гісторыі горада Мінска.

Даведачна:

Станцыя Орша — чыгуначны вузел, размешчаны ў межах II міжнароднага транспартнага калідора, які злучае Расію і краіны Еўропы. Яго развязка дазваляе прымаць цягнікі з кожнага з шасці кірункаў на любую станцыю вузла. У састаў станцыі ўваходзяць: дзве сартавальныя станцыі — Орша-Цэнтральная і Орша-Заходняя, ​​грузавая — Орша-Усходняя, ​​прамежная — Орша-Паўночная і пуцявы пост Гараднянскі. Тут праводзіцца расфарміраванне і фарміраванне грузавых цягнікоў, вытворчыя аперацыі па іх абслугоўванні, грузавыя аперацыі з вагонамі і кантэйнерамі, падрыхтоўка грузавых вагонаў пад пагрузку. Рост цяжкавагавых і доўгасастаўных цягнікоў у кірунку Масква—Мінск—Заходняя Еўропа запатрабаваў пошуку новых тэхналагічных рашэнняў па кіраванні перавозачным працэсам. З гэтай мэтай на станцыі выкананы работы па падаўжэнню прыёма-адпраўных пуцей парку «Е» станцыі Орша-Цэнтральная c прымяненнем тэхнічных сродкаў і тэхналогій, паляпшаючых паказчыкі энергаэфектыўнасці чыгуначных перавозак.

У мэтах зніжэння спажывання электрычнай энергіі, павышэння надзейнасці і павелічэння тэрміну службы сістэм асвятлення, а таксама зніжэння эксплуатацыйных расходаў на абслугоўванне і стварэнне камфортных умоў працы персаналу, для асвятлення стрэлачных гарлавін і тэрыторыі парка станцыі ўзамен свяцілень з дугавымі ртутнымі лямпамі магутнасцю 250 Вт ўстаноўлены святлодыёдныя свяцільні магутнасцю 30 Вт, а таксама сістэма дыстанцыйнага кіравання вонкавым асвятленнем.

Гадавы эфект ад рэалізацыі мерапрыемстваў па ўкараненні святлодыёдных свяцілень і дыстанцыйнага кіравання асвятленнем складае парадку 89,3 тыс. КВт*г або 20,959 тыс. руб.

У якасці крыніц цеплазабеспячэння і гарачага водазабеспячэння адміністрацыйна-бытавога корпуса парку «Е» выкарыстоўваюцца сучасныя высокапрадукцыйныя прамысловыя цеплавыя помпы тыпу «грунт-вада» агульнай цеплавой магутнасцю 40,9 кВт. Гадавы эканамічны эфект ад іх укаранення складае 3,446 тыс. руб. Фактычны расход электраэнергіі за 2016 год склаў 15,244 тыс. КВт*г, што ў 1,6 разы менш заяўленага расходу.

Адным з тэхнічных рашэнняў у ходзе рэканструкцыі парку «Е» з мэтай зніжэння спажывання электраэнергіі пры адначасовым павышэнні надзейнасці і эксплуатацыйных якасцяў стала таксама ўкараненне аўтаматызаванай сістэмы дыстанцыйнага кіравання і маніторынгу тэхналагічным падагрэвам стрэлачных пераводаў. Эксплуатацыя гэтай сістэмы дазволіла скараціць расход электраэнергіі на 47,6 тыс. КВт*г у год.



Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год