Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам Беларускай чыгункі Уладзімірам Марозавым прыме ўдзел у мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня

03 кастрычніка 2017

Беларускі транспартны тыдзень пройдзе з 3 па 5 кастрычніка 2017 года ў г. Мінску ў Футбольным манежы па адрасе: пр. Пераможцаў, 20/2.

Напярэдадні адкрыцця форуму 2 кастрычніка ў Упраўленні БЧ першы намеснік Начальніка дарогі Ігар Шылаў праводзіць перамовы са старшынёй праўлення-генеральным дырэктарам АТ «Эстонская чыгунка» Эрыкам Лайдвеэ і старшынёй савета АТ «Эстонская чыгунка» Прыйтом Рохумаа па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва.

Таксама запланаваны ўдзел дэлегацыі беларускай магістралі ў Міжнароднай канферэнцыі «У пошуках інавацыйных рашэнняў для павышэння дабаўленага кошту літоўскага і беларускага транспартных сектараў».

3 кастрычніка Начальнік дарогі Уладзімір Марозаў плануе ўдзел у адкрыцці Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Транспарт і лагістыка 2017», а таксама правядзенні рабочых сустрэч з генеральным дырэктарам АТ «Літоўскія чыгункі» Мантасам Бартушкай, прэзідэнтам АТ «НК КТЖ» Канатам Алпысбаевым, прэзідэнтам ГАТ «Латвійская чыгунка» Эдвінсам Берзіньшам, генеральным дырэктарам ЗАТ «Паўднёва-Каўказская чыгунка» Сяргеем Валько, прэзідэнтам АТ «ОТЛК» Аляксеем Громам.

У гэты ж дзень дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Уладзімірам Марозавым прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні «Спалучэнне транспартна-лагістычнай сістэмы Беларусі з Эканамічным поясам Шаўковага шляху». Ад БЧ заяўлены даклад на тэму «Аб развіцці транспартна-лагістычнай дзейнасці Беларускай чыгункі ў рамках рэалізацыі канцэпцыі «Эканамічнага пояса Шаўковага шляху».

Праграмай прадугледжана правядзенне кіраўніцтвам дарогі перамоў з кіраўнікамі Групы АТ «Польскія дзяржаўныя чыгункі».

У рамках міжнароднага транспартнага тыдня спецыялісты Беларускай чыгункі прымуць удзел у працы шэрагу канферэнцый.

Так, на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Кантэйнерызацыя і эфектыўнае кіраванне ў ланцугах паставак» з дакладам выступіць першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў.

На канферэнцыі «Новыя напрамкі ў арганізацыі пасажырскіх перавозак» прадугледжана выступленне начальніка пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі Аляксандра Захарэвіча.

Сярод навінак у бягучым годзе беларуская магістраль прадставіць распрацоўкі ў галіне інфармацыйных тэхналогій і праграмна-тэхнічных сродкаў, накіраваных на павышэнне якасці перавозачнага працэсу, развіцця пасажырскіх перавозак.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год