Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка завяршае прыём заявак на ўдзел у конкурсе на лепшае асвятленне дзейнасці Беларускай чыгункі ў сродках масавай інфармацыі

06 кастрычніка 2017

Конкурс на лепшае асвятленне дзейнасці Беларускай чыгункі ў сродках масавай інфармацыі ў 2017 годзе прымеркаваны да 155-га Дня нараджэння Беларускай чыгункі, які будзе адзначацца 27 снежня.

Конкурс праводзіцца ў мэтах інфармавання грамадскасці аб ролі беларускай чыгункі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны.

Нагадваем, на конкурс прадстаўляюцца работы, апублікаваныя ў СМІ або тыя, якія выйшлі ў эфір у перыяд з 1 студзеня па 30 кастрычніка бягучага года. Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 10 лістапада.

У конкурсе могуць прымаць удзел рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі, афіцыйна зарэгістраваныя ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Таксама яго ўдзельнікамі могуць быць прадстаўнікі СМІ.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе ўжо даслалі прадстаўнікі шэрагу рэспубліканскіх, рэгіянальных і мясцовых СМІ.

Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца ў лістападзе 2017 года, дзе будуць вызначаны пераможцы па наступных групах: друкаваныя выданні, тэлевізійныя і радыёпраграмы, фотарэпартажы ў 4 намінацыях:

«Магістраль 21 стагоддзя» (матэрыялы аб асвятленні дзейнасці магістралі, паслугах па перавозцы грузаў і пасажыраў і мерапрыемствах, якія праводзяцца беларускай чыгункай па іх удасканаленні, укараненню сучасных тэхналогій, мерах, якія прымаюцца і рэалізацыі праектаў, накіраваных на сацыяльна — эканамічнае развіццё краіны);

«Прафесія — чыгуначнік» (матэрыялы аб розных чыгуначных прафесіях, працоўных дынастыях);

«З клопатам пра людзей» (матэрыялы на тэму сацыяльнай палітыкі БЧ — адукацыя, культура, спорт, санаторна-курортнае лячэнне, ветэраны, прафілактыка невытворчага траўматызму на чыгуначным транспарце).

«Гісторыя чыгункі - гісторыя краіны» (матэрыялы аб дзейнасці дарогі ў разрэзе гістарычнай падзеі: каштоўныя экспанаты, якія захоўваюцца ў музеях, дакументальныя сведкі гісторыі, рэдкія фотаматэрыялы і архіўныя дакументы, сямейныя рэліквіі, па месцах баявой і працоўнай славы, пра ўклад чыгуначнікаў у Перамогу ў Вялікай айчыннай вайне і г. д.).

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе разам з конкурснай працай па адрасе: 220030, г. Мінск-30, вул Леніна 17, Упраўленне Беларускай чыгункі, аддзел ідэалогіі і сацыяльна-культурнай працы.

Інфармацыя пра конкурс, Палажэнне і форма заяўкі даступныя ў сетцы Інтэрнэт па адрасе www.rw.by у раздзеле Прэс-цэнтр->Конкурс.

Дадатковую інфармацыю аб Конкурсе можна атрымаць па тэлефонах у Мінску ва Ўпраўленні БЧ: 2250441, 2250530, 2254829.

Таксама ў сектарах ідэалогіі і сацыяльна-культурнай працы аддзяленняў БЧ па тэлефонах: у Мінску — (код 8017 р. 2250330, 2253114), у Баранавічах — (код 80163, р. 493643, 492313), у Брэсце — (код 80162, р. 260013, 260014); у Гомелі — (код 80232, р. 492333), у Магілёве — ( код 80222, р. 393569, 393522), у Віцебску — (код 80212, 379538, р. 378160). Пераможцаў конкурсу чакаюць памятныя прызы. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу пройдзе напярэдадні Дня нараджэння Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год