Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

2 кастрычніка ў Мінску адбыліся перамовы кіраўнікоў Беларускай чыгункі і АТ Эстонская чыгунка

03 кастрычніка 2017

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў, эстонскі бок Эрык Лайдвеэ, генеральны дырэктар АТ Эстонская чыгунка. Бакі абмеркавалі стан перавозак грузаў у зносінах БеларусьЭстонія і перспектывы іх развіцця. Па выніках працы за 8 месяцаў 2017 года аб'ём перавезеных грузаў склаў больш за 800 тыс. тон, што ў 2,8 разы вышэй у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года. Прынята рашэнне працягнуць працу па захаванню і нарошчванню аб'ёмаў перавозак знешнегандлёвых грузаў у зносінах БеларусьЭстонія, у тым ліку кантэйнерным цягніком «ZUBR».

Бакі абмеркавалі пытанні развіцця вытворчай кааперацыі паміж прадпрыемствамі Беларускай чыгункі і АТ Эстонская чыгунка, у тым ліку ў сферах мадэрнізацыі сістэм дыспетчарскай цэнтралізацыі, тэхнічнага ўтрымання і рамонту пуці, рухомага саставу, паставак прадукцыі чыгуначнага прызначэння.

Таксама ў ходзе сустрэчы было падпісана Пагадненне паміж дзяржаўным аб'яднаннем «Беларуская чыгунка» і АТ Эстонская чыгунка аб інфармацыйным абмене дадзенымі пры перавозках грузаў у міжнародных чыгуначных грузавых зносінах.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год