Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Начальнік Беларускай чыгункі правёў шэраг перагавораў з кітайскімі партнёрамі

25 верасня 2017

19 верасня ў г. Пекіне адбыліся перагаворы Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з Генеральным дырэктарам «Кітайскіх чыгунак» Лу Дунфу. Перагаворы кіраўнікоў Беларускай чыгункі і «Кітайскіх чыгунак» былі прысвечаны пытанням паглыблення супрацоўніцтва па арганізацыі кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай—Еўропа. Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця кантэйнерных перавозак у зносінах Кітай—Еўропа—Кітай у рамках канцэпцыі «Адзін пояс, адзін шлях», адзначылі рост кантэйнерных перавозак у 2017 годзе і неабходнасць стварэння новых маршрутаў чыгуначных перавозак. Акрамя таго на парадку дня была тэма рэалізацыі сямібаковага Пагаднення паміж чыгункамі Кітая, Беларусі, Германіі, Казахстана, Манголіі, Польшчы і Расіі аб паглыбленні супрацоўніцтва па арганізацыі кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай—Еўропа, падпісанне якога завяршылася 20 красавіка 2017 года ў г. Мінску.

У гэты ж дзень у г. Пекіне адбыліся перагаворы Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з Віцэ-прэзідэнтам Экспартна-імпартнага банка Кітая Юань Сінюн. Бакі станоўча ахарактарызавалі вопыт шматгадовага супрацоўніцтва пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў Беларускай чыгункі па электрыфікацыі участкаў і абнаўленню рухомага саставу дарогі. У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі перспектывы рэалізацыі палажэнняў Рамачнага пагаднення аб садзейнічанні доўгатэрміноваму і ўсебаковаму супрацоўніцтву ад 10.05.2015 г., заключанага паміж Беларускай чыгункай і Экспартна-імпартным банкам Кітая.

Акрамя таго адбыліся перагаворы Начальніка Беларускай чыгункі з Генеральным дырэктарам Кітайскай кампаніі па экспарту і імпарту электраабсталявання Ван Цзыньсунам, падчас якіх бакі абмеркавалі пытанні рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па электрыфікацыі і абнаўленню рухомага саставу Беларускай чыгункі.

Таксама падчас знаходжання Начальніка Беларускай чыгункі ў г. Пекіне адбылася рабочая сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспублікі К.В. Рудым, у ходзе якой бакі абмеркавалі супрацоўніцтва Беларускай чыгункі з кітайскімі кампаніямі, а таксама абмяняліся меркаваннямі ў дачыненні да далейшых перспектыў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем у транспартна-лагістычнай сферы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год