Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда Беларускай чыгункі — пераможца IV чэмпіянату Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў (МССЖ) па міні-футболе

15 верасня 2017

12—14 верасня ў г. Брно (Чэхія) адбыліся гульні IV чэмпіянату МССЖ па міні-футболе, у якім прынялі ўдзел каманды з 12 краін — Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Чэхіі, Даніі, Германіі, Казахстана, Люксембурга, Нарвегіі, Польшчы, Расіі і Славакіі.

Гонар беларускіх чыгуначнікаў адстойвалі прадстаўнікі РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Атрымаўшы перамогу ў сваёй падгрупе, каманда беларускай магістралі выйграла ў паўфінале прадстаўнікоў расійскіх чыгуначнікаў, якія ў выніку занялі трэцяе месца. У вырашальным матчы за «золата» наша зборная абыграла каманду Казахстана з лікам 1:0 і стала пераможцам IV чэмпіянат МССЖ па міні-футболе.

Варта адзначыць, што беларускія чыгуначнікі ўжо станавіліся пераможцам аналагічнага турніру ў далёкім 2005 годзе, калі выйгралі ІІ чэмпіянат МССЖ па міні-футболе, які праходзіў таксама ў Чэхіі — у Празе. Наступны, V чэмпіянат МССЖ па міні-футболе, плануецца правесці ў Беларусі ў 2021 годзе.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год