Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка ў летнім сезоне 2017 перавезла больш за 40 тысяч пасажыраў

29 верасня 2017

24 верасня адбылося ўрачыстае закрыццё летняга сезону на Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава (ДЧ). З 30 красавіка па 24 верасня Дзіцячая чыгунка перавезла 41 тысячу пасажыраў.

На станцыі «Заслонава» адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная закрыццю 62-га сезона. На мерапрыемстве 4 лепшым навучэнцам ДЧ ўручылі ганаровыя граматы ад Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, а 6 лепшым выпускнікам — памятныя гадзіннікі ад начальніка Дзіцячай чыгункі. Акрамя таго, 5 юных чыгуначнікаў былі ўзнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік дзіцячай чыгункі». Таксама былі падведзены вынікі творчага конкурсу, прысвечанага 155-годдзю Беларускай чыгункі. Пераможцы вызначаны ў намінацыях «Малюнак», «Фотаздымак» і «Выраб». Ім уручаны памятныя дыпломы і каштоўныя прызы. Змена № 2 інструктара Лідзіі Дземяновіч прызнана «Лепшай зменай» сезону, ёй быў уручаны пераходны вымпел і дыплом. Адбылося ўзнагароджанне пераможцаў шахматна-шашачнага і футбольнага турніраў.

Дзіцячая чыгунка сёння — гэта, перш за ўсё, першая ступень прафесійнага карпаратыўнага навучання, якую дзеці праходзяць, займаючыся ў гуртку «Юны чыгуначнік». Заняткі арганізаваны з кастрычніка па красавік у Вучэбным цэнтры ДЧ. Юныя чыгуначнікі знаёмяцца з асноўнымі чыгуначнымі дысцыплiнамi: «Агульны курс чыгунак», «Вагонная гаспадарка», «Лакаматыўная гаспадарка», «Пуцявая гаспадарка», «Арганізацыя пасажырскіх перавозак» і асвойваюць цэлы шэраг прафесій — правадыр пасажырскага цягніка, начальнік цягніка, памочнік машыніста і машыніст цеплавоза, аператар дзяжурнага па станцыі, дыспетчар, дзяжурны па пераезду і інш.

У гэтым годзе з 36 выпускнікоў ДЧ у профільныя вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы паступілі 16 юных чыгуначнікаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год