Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у Канферэнцыі па актуальных пытаннях развіцця інфраструктуры чыгуначнага транспарту

27 верасня 2017

Канферэнцыя на тэму «Актуальныя пытанні і напрамкі развіцця дыягностыкі і маніторынгу аб'ектаў інфраструктуры чыгуначнага транспарту» пройдзе 28 верасня ў Гомелі на базе УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту».

Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліць Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

Праграмай мерапрыемства прадугледжаны выступленні спецыялістаў з Беларусі, Расіі (г.г. Масква, Санкт-Пецярбург), Чэхіі.

Шэраг дакладаў заяўлена ад УА "Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту». Сярод іх: «Комплекснае кіраванне рэсурсамі, рызыкамі і надзейнасцю на этапах жыццёвага цыкла аб'ектаў чыгуначнага транспарту» і «Перспектывы стварэння адзінай тэхналогіі кіравання станам інфраструктуры на базе аўтаматызаванай сістэмы маніторынгу».

Ад БЧ прадугледжаны даклады на тэмы: «Развіццё тэхнічнай базы кантролю тэхнічнага стану і маніторынгу аб'ектаў інфраструктуры і рухомага саставу Беларускай чыгункі» і «Аб стварэнні нарматыўна-тэхнічнай базы, якая рэгулюе пытанні дыягностыкі і маніторынгу аб'ектаў інфраструктуры і рухомага саставу».

Спецыялісты з Расіі раскажуць удзельнікам Канферэнцыі аб тэхналогіях комплекснай дыягностыкі інфраструктуры, тэхніцы для комплекснай дыягностыкі чыгуначнай інфраструктуры, перспектыўных тэхналогіях дыягностыкі пуці і тэндэнцыях развіцця сістэмы дыягностыкі. Таксама аб комплекснай дыягностыцы пуці высакахуткасным вагонам СПРЫНТАР.

Прадстаўнікі ТАА «АЖД Прага» з Чэхіі прадставяць дыягнастычныя сістэмы АЖД.

Таксама ў рамках форуму прадугледжаны дыскусіі, абмен вопытам па пытаннях выкарыстання аўтаматызаваных і інфармацыйна-вымяральных сістэм дыягностыкі тэхнічных сродкаў: ІВС «Беразіна», СТДМ «Дзвіна», АКДІ «Эксперт», СКТССА «Дзісна» і інш.

На Беларускай чыгунцы актыўна развіваюцца і ўкараняюцца сістэмы маніторынгу і дыягностыкі ў гаспадарках пуці, сігналізацыі і сувязі, электрыфікацыі і электразабеспячэння, лакаматыўным, вагонным і інш. Створаны Дарожны цэнтр па дыягностыцы аб'ектаў інфраструктуры.

Выкарыстоўваюцца сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, у тым ліку і ўласныя распрацоўкі Беларускай чыгункі.

Укараненне сучасных тэхналогій і тэхнічных сродкаў, а таксама рухомага саставу ўжо сёння дазволіла Беларускай чыгунцы вырашыць шэраг задач па скарачэнні часу руху пасажырскіх цягнікоў паміж сталіцай рэспублікі Беларусь і абласнымі цэнтрамі, а таксама на маршруце Масква—Мінск—Берлін.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год