Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка выступае адным з арганізатараў правядзення Камісіі па ўзаемадзеянні чыгуначных адміністрацый дзяржаў-удзельніц Садружнасці ў галіне аховы здароўя

28 верасня 2017

28 верасня ў Гомелі праходзіць пасяджэнне Камісіі па ўзаемадзеянні чыгуначных адміністрацый дзяржаў-удзельніц Садружнасці ў галіне аховы здароўя. У мерапрыемстве прымае ўдзел галоўны інжынер Беларускай чыгункі Валерый Шубадзёраў.

Беларуская чыгунка з'яўляецца не толькі удзельнікам, але і адным з арганізатараў мерапрыемства.

У рамках дзелавой праграмы пасяджэння Камісіі прадугледжан шэраг дакладаў і прэзентацый.

Удзельнікі пасяджэння Камісіі у тым ліку абмяркуюць пытанні псіхалагічнага забеспячэння бяспекі руху цягнікоў і арганізацыі аказання першай дапамогі пасажырам у ААТ «РЖД» і на Беларускай чыгунцы. Калегі з Расіі падзеляцца вынікамі федэральнага дзяржаўнага нагляду на аб'ектах пасажырскага комплексу ААТ «РЖД».

Сваім вопытам работы ў галіне аховы здароўя падзеляцца прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Азербайджана, Грузіі, Кіргізіі, Узбекістана.

Па выніках пасяджэння Камісіі будзе падпісаны пратакол.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год