Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

5 гадоў споўнілася афіцыйнаму каналу Беларускай чыгункі на відэахостынгу YouTube

13 верасня 2017

У цяперашні час афіцыйны youtube-канал Беларускай чыгункі па папулярнасці уваходзіць у пяцёрку інтэрнэт-каналаў дзяржаўных арганізацый Рэспублікі Беларусь як па ліку падпісантаў, так і унікальных наведвальнікаў — больш за 2,5 мільёнаў праглядаў за 5 гадоў развіцця праекта.

Мэдыякантэнт канала складаюць відэаматэрыялы пераважна ўласнай вытворчасці: інфармацыйныя і навучальныя ролікі, матэрыялы аб новых сэрвісах, правілах праезду і захаванні мер бяспекі на чыгуначным транспарце. Значны аб'ём займаюць выпускі відэанавін Беларускай чыгункі. Гэта ўласны праект карпаратыўнага тэлебачання БЧ. У сюжэтах і спецыяльных рэпартажах распавядаецца пра важныя падзеі ў жыцці беларускай магістралі, тэхнічных навінках, сучасных сэрвісах для пасажыраў, гісторыі дарогі, знакамітых чыгуначнікаў і працоўных дынастыях. За час існавання «Навіны Беларускай чыгункі» здабылі свой фармат, атрымалі вядомае графічнае афармленне і сваю аўдыторыю.

Акрамя размяшчэння відэа на афіцыйным сайце www. rw.by з сакавіка 2017 г. праграма «Навіны Беларускай чыгункі» транслюецца ў эфіры тэлеканала «Гродна Плюс» з ахопам патэнцыйнай аўдыторыі ўсёй Гродзенскай вобласці ў рэгіянальным пакеце ZALA, а са жніўня 2017 г. — у эфіры тэлеканала «Скіф» для жыхароў Оршы, Віцебска, Полацка, Барысава і Бабруйска.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год