Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Напярэдадні прафесійнага свята – Дня чыгуначніка – на Беларускай чыгунцы будзе арганізаваны шэраг святочных мерапрыемстваў

01 жніўня 2017

31 ліпеня ў Упраўленні Беларускай чыгункі адбылося ўручэнне дыпломаў работнікам беларускай магістралі ў галіне рацыяналізатарскай і вынаходніцкай дзейнасці за 2016 год. Лепшым наватарам былі прысвоены ганаровыя званні: «Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы малады рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы арганізатар тэхнічнай творчасці Беларускай чыгункі». Цырымонія ўзнагароджання прайшла з удзелам галоўнага інжынера дарогі Валерыя Шубадерова. Усяго было ўручана больш за 70 дыпломаў.

Чыгуначная галіна гістарычна з'яўляецца месцам засяроджвання навуковай думкі, тэхнічнай практыкі і вынаходніцкай ініцыятывы. Гэтыя традыцыі чыгуначнікі не толькі захоўваюць, але і імкнуцца пастаянна развіваць.

Да прыкладу, толькі за першае паўгоддзе бягучага года ў арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях БЧ было ўкаранёна больш за 165 рацыяналізатарскіх прапаноў. Эканамічны эфект ад выкарыстання якіх склаў 909 100 рублёў. У распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў з пачатку гэтага года прынялі ўдзел 310 наватараў беларускай магістралі.

2 жніўня на станцыі Мінск-Пасажырскі адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця гістарычнай экспазіцыі фотаплакатаў «Вакзал, ты дарогі высокасць!».

На экспазіцыі будуць прадстаўлены плакаты з выявай абласных вакзалаў і цікавыя факты, звязаныя з іх гісторыяй. Адкрыццё экспазіцыі ў Мінску стане першай часткай праекту «Вакзал, ты дарогі высокасць!». У планах арганізаваць аналагічныя экспазіцыі на абласных вакзалах дарогі.

У гэты ж дзень Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў правядзе сустрэчу з выхаванцамі Дзіцячай чыгункі імя К. Заслонава.

У цяперашні час на Дзіцячай чыгунцы ў гуртку «Юны чыгуначнік» займаюцца 457 навучэнцаў сярэдніх школ г. Мінска і Мінскага раёна, штогод абнаўляецца вучэбна-метадычная база.

Выхаванцы Дзіцячай чыгункі прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах і конкурсах, якія праводзяцца Беларускай чыгункай, здзяйсняюць экскурсіі на прадпрыемствы транспартнага комплексу Беларусі.

Карыстаюцца папулярнасцю ў жыхароў і гасцей сталіцы, якія праводзяцца штогод на Дзіцячай чыгунцы, сацыяльныя праекты, прымеркаваныя да Калядных і навагодніх святаў, Дня Перамогі, Дня абароны дзяцей, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня горада Мінска. Упершыню ў бягучым годзе сумесна з Дарожнай арганізацыяй Беларускай чыгункі Беларускага Таварыства Чырвонага крыжа была арганізавана акцыя «Мы разам» для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

4 жніўня ў сталіцы збяруцца лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў з усіх аддзяленняў дарогі.

У першай палове дня ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання галіновымі ўзнагародамі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і Беларускай чыгункі. Начальнік чыгункі Уладзімір Марозаў ўручыць вышэйшыя ўзнагароды Беларускай чыгункі. У другой палове дня пройдзе ўрачысты сход, цырымонія ўзнагароджання пераможцаў галіновага спаборніцтва за першае паўгоддзе сярод аддзяленняў чыгункі і унітарных прадпрыемстваў.

Святочны вечар завершыцца канцэртам калектываў аматарскай творчасці Беларускай чыгункі. Хочацца адзначыць, што праграма канцэрту складзена з лепшых нумароў аддзяленняў чыгункі па выніках конкурсаў, фестываляў, якія на працягу года праводзіліся на чыгунцы.

6 жніўня на ўсіх аддзяленнях беларускай магістралі ва ўстановах культуры чыгуначнікаў, музеях, парках, дзіцячых пляцоўках і спартыўных установах прадугледжаны культурна-забаўляльныя мерапрыемствы.

Да прыкладу, у сталіцы на плошчы перад Палацам культуры і спорту чыгуначнікаў на працягу дня будзе арганізавана канцэртна- забаўляльная праграма і выязны гандаль.

Ужо добрай традыцыяй ў гэты дзень на вакзалах абласных цэнтраў, буйных чыгуначных вузлах сталі выступы і канцэрты калектываў аматарскай творчасці. Яны будуць арганізаваны з 12.00 да 14.00.

Таксама канцэртна-забаўляльная праграма будзе арганізавана з 12.00 да 14.00 на Дзіцячай чыгунцы імя К. Заслонава.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год