Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у VI Міжнародным чыгуначным салоне тэхнікі і тэхналогій «ЭКСПА 1520»
11 жніўня 2017
Мерапрыемства пройдзе ў Маскве (г. Щэрбінка) на тэрыторыі Эксперыментальнага кальца ААТ «ВНІІЖТ» з 30 жніўня па 2 верасня.
Ад Беларускай чыгункі ў ім плануюць ўдзел намеснік Начальніка дарогі Уладзімір Балахонаў, галоўны інжынер дарогі Валерый Шубадзёраў, кіраўнік прадстаўніцтва Беларускай чыгункі ў Расійскай Федэрацыі Васіль Хвалько.
Таксама прадстаўнікі БЧ прымуць удзел у X Юбілейнай міжнароднай канферэнцыі «Чыгуначнае машынабудаванне. Перспектывы, тэхналогіі, прыярытэты».
«ЭКСПА 1520» — адзіны чыгуначны салон на прасторы «шырокай» каляіны і найбуйнейшая чыгуначная выстава ва Усходняй Еўропе і Краінах СНД па колькасці натурных экспанатаў. Праводзіцца на двухгадовай аснове.
На выставе будуць прадстаўлены найноўшыя ўзоры цягавага і рухомага саставу расійскай і замежнай вытворчасці. Наведвальнікі выставы змогуць азнаёміцца з імі ў рамках статычнай і дынамічнай экспазіцый.
У бягучым годзе колькасць натурных узораў рухомага саставу і элементаў інфраструктуры складзе 150 адз., што на 41 больш, чым у 2015 годзе. Сярод навінак — тэматычны раздзел «Лічбавая чыгунка».
Дынамічная экспазіцыя прадэманструе сучасную і рэтратэхніку. Плануецца, што ў паказе будзе задзейнічаны адноўлены паравоз серыі Ъ вытворчасці 1905 года.
Акрамя шырокай экспазіцыі для ўдзельнікаў і спецыялістаў падрыхтавана насычаная дзелавая праграма. У рамках X Юбілейнай міжнароднай канферэнцыі пройдзе больш за 12 дыскусійных фарматаў па актуальных пытаннях развіцця чыгуначнага машынабудавання. У прыватнасці, мяркуецца абмеркаваць праблематыку лічбавай чыгункі, рэсурсазберажэння і экалагічнай бяспекі.
Таксама адбудзецца савет галоўных інжынераў чыгунак прасторы 1520 на тэму «Патрабаванні да тэхнічных і эксплуатацыйных характарыстык вагонаў, лакаматываў, якія вырабляюцца для краін «шырокай «каляіны». У мерапрыемстве плануецца ўдзел галоўнага інжынера Беларускай чыгункі Валерыя Шубадзёрава.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2017 год