Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы абвешчаны агляд-конкурс на лепшую вытворчую сталовую 2017 года

13 чэрвеня 2017

Спаборніцтва будзе праходзіць на працягу года. У ім возьмуць удзел вытворчыя сталовыя, якія перамаглі ў аглядзе-конкурсе аддзяленняў магістралі. Пераможцы будуць названы ў першым квартале 2018 года, іх вызначыць спецыяльная камісія пад старшынствам намесніка Начальніка Беларускай чыгункі Пятра Стоцкага.

Для аператыўнага кантролю за працай вытворчых сталовых Беларускай чыгункі на працягу года камісіяй будуць арганізаваны выязныя пасяджэння.

Сярод крытэраў, па якіх будуць вызначаць прызёраў на дарожным узроўні, — захаванне патрабаванняў да размяшчэння і тэрыторыі аб'екта вытворчага харчавання, водазабеспячэнню і водаадвядзенню, да асвятлення, мікраклімату і ўмовах працы ў аб'екце вытворчага харчавання, зместу і эксплуатацыі вытворчых, дапаможных, бытавых памяшканняў і абсталявання . Таксама выкананне патрабаванняў па ахове працы і тэхніцы бяспекі, захоўванню і рэалізацыі прадукцыі, наяўнасці асартыментнага пераліку прадукцыі — усяго шаснаццаць пунктаў.

Ацэньваць кожны з крытэраў камісія будзе ў балах. Пераможцам стане аб'ект грамадскага харчавання, які атрымаў у суме максімальную колькасць балаў.

Тройка прызёраў будзе адзначана дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Сёння на Беларускай чыгунцы дзейнічаюць 29 сталовых і 32 буфета. Дарожны агляд-конкурс аб'ектаў вытворчага харчавання ўпершыню быў праведзены на магістралі ў 2013 годзе і ўжо стаў традыцыйным.

Мэта такога змагання — павышэнне эфектыўнасці работы аб'ектаў вытворчага харчавання, павелічэнне ахопу гарачым харчаваннем работнікаў Беларускай чыгункі, павышэнне якасці выпускаемай прадукцыі, укараненне сучасных тэхналогій прыгатавання ежы, стымуляванне зацікаўленасці работнікаў вытворчага харчавання ў выніках сваёй працы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год