Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Выхаванцы транспартнага класа сярэдняй школы № 22 горада Магілёва пабываюць на экскурсіі ва Упраўленні Беларускай чыгункі

18 мая 2017

19 мая выхаванцы транспартнага класа ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёў» наведаюць цэнтр кіравання перавозкамі Упраўлення БЧ і сустрэнуцца з кіраўніцтвам дарогі. Мерапрыемства арганізавана ў рамках святкавання 155-годдзя беларускай магістралі. Таксама хлопцы азнаёмяцца з працай Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава, зробяць экскурсійную паездку на цягніку «Сталічны экспрэс» і пабываюць у навучальным цэнтры ДЧ. Акрамя таго, выхаванцы транспартнага класа наведаюць рэдакцыю газеты «Чыгуначнік Беларусі», дзе супрацоўнікі выдання раскажуць ім аб асноўных этапах падрыхтоўкі чарговага нумару газеты ў друк. Завершыцца падарожжа магілёўскіх школьнікаў у сталіцу Беларусі экскурсіяй па Дзяржаўнаму мемарыяльнага комплексу «Хатынь».

Транспартны клас быў створаны на базе ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва» у 2012 годзе сумесным рашэннем установы адукацыі і Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі з мэтай папулярызацыі сярод школьнікаў чыгуначных прафесій, прафарыентацыі навучэнцаў, а таксама патрыятычнага выхавання моладзі. На занятках дзеці знаёмяцца з работай прадпрыемстваў Беларускай чыгункі, асноўнымі прафесіямі і спецыяльнасцямі, іх спецыфікай. Праграмай навучання прадугледжаны сустрэчы з кіраўніцтвам аддзялення дарогі, ветэранамі, экскурсіі на прадпрыемствы, наведванне профільных навучальных устаноў.

Зараз на базе ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва» дзейнічаюць тры транспартных класа, у якіх навучаюцца больш за 30 хлопчыкаў і дзяўчынак з 9-х, 10-х і 11-х класаў. Узначальвае іх старшыня Савета ветэранаў Магілёўскага аддзялення дарогі Уладзімір Грабёнкін.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год