Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў прыме ўдзел у шэрагу міжнародных мерапрыемстваў, якія праходзяць у гэтыя дні ў Мінску

23 студзеня 2017

24 студзеня Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця Прадстаўніцтва ГАО «Латвійская чыгунка» у Рэспубліцы Беларусь, закліканага ўмацоўваць і пашыраць супрацоўніцтва ў галіне міжнародных грузаперавозак, транзіту і лагістыкі.

Адкрыццё Прадстаўніцтва ГАО «Латвійская чыгунка» у Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца знакавай падзеяй у гісторыі супрацоўніцтва дзвюх дарог.

У 2016 годзе было падпісана Пагадненне паміж Беларускай чыгункай і ГАО «Латвійская чыгунка» аб супрацоўніцтве пры арганізацыі руху цягнікоў, выкарыстанні чыгуначнай інфраструктуры паміж памежнымі і перадаткавымі станцыямі.

 

Пагадненне паміж Беларускай чыгункай і ТАА «LDZ CARGO» (кампаніяй, якая ўваходзіць у структуру ГАО «Латвійская чыгунка») аб парадку перадачы грузаў, грузавых і пасажырскіх вагонаў, кантэйнераў.

У рамках удзелу ў X Міжнароднай выставе «Транспарт і лагістыка-2016» Начальнік Беларускай чыгункі і прэзідэнт ГАО «Латвійская чыгунка» Эдвінс Берзіньш падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні ў галіне маркетынгавай дзейнасці пры арганізацыі грузавых чыгуначных перавозак у зносінах БеларусьЛатвіяБеларусь.

Работа прадстаўніцтва будзе садзейнічаць далейшаму ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва беларускіх і латвійскіх чыгунак, у прыватнасці па павелічэнні грузавых і пасажырскіх перавозак.

Прадстаўніцтва ГАО «Латвійская чыгунка» у Рэспубліцы Беларусь размешчана па адрасе: г. Мінск, праспект Пераможцаў, 100, офіс 218. Кіраўніком прадстаўніцтва прызначана Уна Вітола.

Таксама Уладзімір Марозаў прыме ўдзел у дванаццатым пасяджэнні Беларуска-Латвійскай міжурадавай камісіі па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, якое праходзіць у Мінску з 24 па 25 студзеня.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год