Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сустрэча кіраўніцтва Беларускай чыгункі з ТАА «Кітайская кампанія па экспарце і імпарце электраабсталявання» (КУЭК) і ТАА «Датунскі электравозабудаўнічы завод» прайшла ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі

09 снежня 2016

8 снежня Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў правёў перамовы з генеральным дырэктарам ТАА «Кітайская кампанія па экспарце і імпарце электраабсталявання» (КУЭК) Ван Цзіньсуном і генеральным дырэктарам ТАА «Датунскі электравозабудаўнічы завод» Га Шэнчынам.

Асноўнай тэмай мерапрыемства стала абмеркаванне пытанняў, звязаных з рэалізацыяй сумесных інвестыцыйных праектаў па электрыфікацыі напрамку Маладзечна—Гудагай—дзяржмяжа і пастаўцы электравозаў БКГ2.

У цяперашні час Беларуская чыгунка з удзелам Кітайскай кампаніі па экспарце і імпарце электраабсталявання (КУЭК) рэалізуе інвестыцыйны праект па электрыфікацыі чыгуначных ліній на кірунку Маладзечна—Гудагай—дзяржмяжа, працягласцю 84 км. Завяршыць электрыфікацыю дадзенага ўчастка БЧ плануе ў 2017 годзе.

 


У перспектыве да 2020 года рэалізацыя трэцяй чаргі інвестыцыйнага праекта «Электрыфікацыя ўчасткаў Гомель—Жлобін—Асіповічы і Жлобін—Калінкавічы». У ходзе якой будзе электрыфікаваны аднапутны ўчастак Жлобін—Калінкавічы—Барбароў, працягласцю 139 км. Гэта дазволіць давесці долю электрыфікаваных чыгуначных ліній да 24,6%.

Таксама з кітайскімі партнёрамі рэалізуецца праект на пастаўку да канца 2017 года аднасекцыонных грузавых электравозаў БКГ2 ў колькасці 18 адзінак магутнасцю 7200 кВт.

У бягучым годзе ўжо пастаўлена 2 электравоза. Пастаўка яшчэ 16 электравозаў будзе ажыццяўлена ў 2017 годзе.

У цяперашні час на БЧ ўжо эксплуатуецца 12 адзінак двухсекцыйных грузавых электравозаў БКГ1 магутнасцю 9600 кВт. За час эксплуатацыі яны зарэкамендавалі сябе як надзейны і сучасны рухомы састаў, які забяспечвае бяспеку руху і камфортныя ўмовы для працы лакаматыўных брыгад.

Усе віды тэхнічнага абслугоўвання рамонту электравозаў БКГ1 вырабляюцца ў лакаматыўным дэпо Баранавічы. Тут устаноўлена неабходнае тэхналагічнае абсталяванне, спецыялісты лакаматыўнага дэпо прайшлі адпаведнае навучанне.

Найважнейшым для БЧ з эканамічнага пункту гледжання з'яўляецца далейшае развіццё грузавых перавозак. Асаблівую ўвагу БЧ надае развіццю перавозак кантэйнернымі цягнікамі ў паведамленні Кітай—Еўропа—Кітай. За дзесяць месяцаў 2016 года ў зносінах Кітай—ЕС—Кітай перавезена больш за 106 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, што перавысіла аналагічны ўзровень 2015 года ў 2,5 разы.

9 снежня Начальнік Беларускай чыгункі плануе ўдзел у цырымоніі адкрыцця ТАА «ЦРРЦ-КУЭК ЖэлДарТэхніка» у Рэспубліцы Беларусь.

У ходзе ўрачыстай цырымоніі прадугледжана падпісанне Пагаднення аб развіцці і ўдасканаленні сістэмы тэхнічнага абслугоўвання і рамонту электравозаў серыі БКГ, абнаўленне парку цягавага рухомага саставу паміж Беларускай чыгункай, Кітайскай кампаніяй па экспарце і імпарце электраабсталявання (КУЭК) і ТАА «Датунскі электравозабудаўнічы завод».

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць