Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Паважаныя ветэраны і работнікі Беларускай чыгункі!

30 снежня 2016

Сардэчна віншуем вас з Новым 2017 годам і Калядамі!

Новы год — сямейнае свята. Калектыў Беларускай чыгункі — гэта адна вялікая дружная сям'я, у якой на працягу ўсёй гісторыі развіцця панавалі узаемадапамога, паразуменне і павага адзін да аднаго.

Традыцыйна на Новы год прынята дарыць падарункі блізкім і сябрам. Мы з вамі стараліся гэта рабіць на працягу ўсяго 2016 года. У поўным аб'ёме былі забяспечаны патрэбы насельніцтва і эканомікі краіны ў перавозках грузаў і пасажыраў. Дзякуючы зладжанай і добрасумленнай працы ўсяго калектыву рэалізаваны шэраг буйных праектаў па мадэрнізацыі інфраструктуры і абнаўленню рухомага саставу.

Прыярытэтным напрамкам у 2016 годзе па-ранейшаму заставалася развіццё пасажырскіх перавозак і павышэнне якасці аказваемых паслуг. Добрым падарункам жыхарам і гасцям Беларусі стала адкрыццё міжрэгіянальных пасажырскіх перавозак бізнес-класа электрацягніком ЭПМ па маршруце Гомель— Мінск. Гэта дазволіла значна скараціць час у шляху і зрабіць паездку больш камфортнай. Актыўна працягвалася ўкараненне ў пасажырскім комплексе інфармацыйных тэхналогій.

У грузавой гаспадарцы чыгункі ўвасоблены ў жыццё перспектыўныя праекты па перавозцы грузаў спецыялізаванымі кантэйнернымі цягнікамі. Ажыцяўлен пераход на электронны дакументаабарот праз усе памежныя пераходы ў зносінах з Расіяй.

 

Нельга не адзначыць і нашы дасягненні ў галіне ўкаранення новай тэхнікі і сучасных тэхналогій.

Мы наладжвалі сяброўскія і дзелавыя сувязі на міжнародным узроўні. Працягвалі ўмацаванне сацыяльнай сферы.

Важнымі падзеямі ў жыцці дарогі ў 2016 годзе стала святкаванне 80-годдзя фізкультурна-спартыўнага руху чыгуначнікаў і галіновай газеты «Чыгуначнік Беларусі». На высокім узроўні ў Віцебску прайшоў Чацвёрты злёт машыністаў Беларускай чыгункі.

Ужо зусім хутка мы перавернем чарговую старонку календара, і наступіць Новы 2017 год, а 2016 назаўжды сыдзе ў гісторыю. Але ўсё тое, што нам удалося зрабіць, яшчэ доўгія гады будзе прыносіць карысць і стане асновай для далейшага развіцця эканомікі краіны.

Новы год азначае пачатак новага этапу ў жыцці. У жыцці кожнага з нас і Беларускай чыгункі ў цэлым. Надыходзячы год — юбілейны: Беларускай чыгунцы споўніцца 155 гадоў. А значыць, на нас ляжыць вялікая адказнасць па рэалізацыі намечаных планаў і задач, вырашыць якія мы зможам, толькі яшчэ больш аб'яднаўшы нашы намаганні, працуючы адной згуртаванай камандай.

Упэўненыя, што, разам рухаючыся наперад, мы абавязкова даможамся поспеху.

Дарагія калегі! Напярэдадні Новага года мы шчыра жадаем вам, каб усё тое, што вы загадаць пад бой курантаў, абавязкова спраўдзілася. Каб у вашых сем'ях заўсёды панавала атмасфера любові і ўзаемаразумення, а дом быў поўнай чарай. Моцнага вам здароўя, удачы ва ўсіх справах і шмат-шмат шчасця.

Асаблівыя словы ўдзячнасці і сардэчныя віншаванні з надыходзячым Новым годам мы адрасуем нашым ветэранам і тым спецыялістам дарогі, якія навагодні свята сустрэнуць на працоўных месцах.

Хай 2017 год стане для вас годам пазітыўных пераменаў, а кожны яго новы дзень прыносіць вам толькі станоўчыя эмоцыі і добры настрой.
З Новым годам!

 

Начальник Беларускай чыгункі                          У.М. Марозаў
 

Старшыня Аб'яднанай галіновай
прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў                                 В.У. Страмук
 

Старшыня арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі                                             С.П. Гогалеў


                           

Да спісу навін за 2016 год