Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

21 снежня Беларуская чыгунка адкрыла чараду святочных мерапрыемстваў

22 снежня 2016

Навагодняй дабрачыннай акцыяй «Нашы дзеці» адкрылася чарада святочных мерапрыемстваў на Беларускай чыгунцы. 21 снежня кіраўніцтва БЧ і прафсаюзнага камітэта Упраўлення БЧ наведала ўстанову адукацыі «Мінская абласная дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху» у аграгарадку Ждановічы. Чыгуначнікі павіншавалі дзяцей з надыходзячым Новым годам і ўручылі падарункі. Таксама для выхаванцаў школы-інтэрната самадзейныя калектывы Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення БЧ падрыхтавалі музычныя нумары. У акцыі «Нашы дзеці», якая завершыцца 8 студзеня 2017 года, прымуць удзел усе аддзяленні Беларускай чыгункі.

З 22 сьнежня 2016 года па 2 студзеня 2017 года ў Культурна-спартыўным цэнтры УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» будуць праходзіць дзіцячыя навагоднія цыркавыя паказы «Снежная каралева».

23 і 27 снежня на БЧ адбудзецца ўзнагароджанне каля 300 лепшых работнікаў вышэйшымі галіновымі ўзнагародамі. Узнагароджанне прымеркавана да Дня нараджэння Беларускай чыгункі. 154-годдзе магістраль адзначыць 27 снежня.

 

У дні зімовых канікул, калядных і навагодніх святаў з 24 снежня па 8 студзеня святочны цягнік «Навагодні экспрэс» будзе курсіраваць па Дзіцячай чыгунцы ім. К.С. Заслонава. У цяперашнім святочным сезоне Дзіцячай чыгункай сумесна з Мінскім Палацам культуры і спорту чыгуначнікаў на станцыі Сасновы Бор будзе арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне «У госці да Дзеда Мароза». Дзеці сустрэнуцца з казачнымі героямі, героямі папулярных мультфільмаў, Дзедам Марозам і Снягуркай, прымуць удзел у навагодніх конкурсах і гульнях.

Акрамя таго, па Беларускай чыгунцы працягвае курсіраваць Навагодні цягнік з Мінска ў маёнтак Дзеда Мароза ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча». Наведаць рэзідэнцыю казачнага персанажа можна будзе 23 снежня, а таксама 3, 5, 7 і 13 студзеня. Турыстаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма ў Белавежскай пушчы, а таксама займальнае падарожжа ў суправаджэнні правадніц-снягурак і аніматараў.

Таксама на ўсіх аддзяленнях дарогі напярэдадні Новага года і Каляд будуць арганізаваны святочныя праграмы і дзіцячыя навагоднія ранішнікі.

Беларуская чыгунка запрашае ўсіх жыхароў і гасцей краіны да ўдзелу ў мерапрыемствах, арганізаваных БЧ.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год