Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навагоднія цягнікі да Дзеда Мароза — міжрэгіянальных і міжнародных ліній. Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі прапануе спецыяльныя маршруты для турыстаў з Беларусі і Расіі

11 лістапада 2016

Навагодні цягнік з Мінска ў маёнтак Дзеда Мароза ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча» пачне курсіраваць 16 снежня. У госці да Дзеда Мароза 16 і 23 снежня, а таксама 3, 5, 7 і 13 студзеня турыстаў даставіць спецыяльны святочны цягнік, які складаецца з купэйных вагонаў. Святочную атмасферу пасажыры адчуюць з першых хвілін ля вагона іх сустрэнуць дзяўчыны-праваднікі ў касцюмах Снягурак. Паездкі прапануюцца ў фармаце тураў выхаднога дня з выездам у пятніцу ўвечары, а рэйсы Навагодняга экспрэса 3, 5 і 7 студзеня разлічаны на перыяд зімовых канікул у школьнікаў.

Навагодні састаў будзе адпраўляцца ў маёнтак Дзеда Мароза са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 21.50 і прыбываць у Брэст раніцай наступнага дня ў 07.54, адкуль турыстаў даставяць у Белавежскую пушчу на камфартабельных аўтобусах. У Нацыянальным парку госці правядуць цэлы дзень. Падарожнікаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма: яны наведаюць маёнтак беларускага Дзеда Мароза, ўбачаць домік Снягуркі, музей падарункаў «Скарбніца», чароўны калодзеж і ветраны млын, змогуць загадаць жаданне на Паляне Казак і атрымаць навагодні падарунак ад самога Дзеда Мароза. У праграму тура таксама ўваходзіць знаёмства з музеем прыроды Нацыянальнага парка «Белавежская пушча», прагулка уздоўж вальераў з жывёламі і пачастунак блінамі з гарбатай на пушчанскіх травах. Назад у сталіцу з Брэста навагодні цягнік адправіцца ў 18.12 і прыбудзе ў Мінск у 22.47, у дарозе пасажыраў чакаюць конкурсы ад аніматараў.

 

Навагодні экспрэс ў Беларусь з Масквы адправіцца 3 студзеня 2017 года ў 19.35. Расійскім турыстам прапануюць насычаную праграму з экскурсіямі па Мінску, выездамі ў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», замкавы комплекс «Мір», музейны комплекс народных рамёстваў «Дудуткі». Увечары 5 студзеня турысты адправяцца з Мінска на Навагоднім цягніку ў Брэст, дзе акрамя экскурсіі ў маёнтак беларускага Дзеда Мароза ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча» іх чакае наведванне Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Гэта пяцідзённае падарожжа разлічана на зборныя групы турыстаў.

Падрабязна з праграмай тураў і коштам паездак можна азнаёміцца на сайце Беларускай чыгункі: http://www.rw.by/tourism_and_recreation/tours/minsk_brest_belovezhskaya_p/ і http://www.rw.by/tourism_and_recreation/tours/novogodnii_express/.

Даведкі па тэл: 225 40 72, 225 14 60, 225 18 61, 225 07 55.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год