Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы прайшла спартакіяда сярод моладзі магістралі

14 лістапада 2016

З 11 па 13 лістапада на базе аддзялення «Свіцязь» санаторыя «Магістральны» Баранавіцкага аддзялення прайшла спартакіяда сярод моладзі Беларускай чыгункі, прысвечаная 80-годдзю фізкультурна-спартыўнага руху чыгуначнікаў.

У спартыўным свяце прынялі ўдзел 6 каманд ад кожнага аддзялення, якія складаюцца з працаўнікоў беларускай магістралі, ва ўзросце да 31 года. Для іх падрыхтавалі разнастайную праграму: «Стралковыя мнагабор'і», «Фізкультурна-спартыўны комплекс», «Сілавыя мнагабор'і», «Фігурнае кіраванне веласіпедам і велатрыял», «Перацягванне каната», песенны конкурс. На гульнявым этапе ўдзельнікі біліся ў «Мястэчкі», «шаффлборд» і «Корнхолл». Асобным выпрабаваннем стаў конкурс па аказанні першай дапамогі пацярпеламу. Удзельнікі спартакіяды паказалі высокую фізічную падрыхтоўку, камандную згуртаванасць, а таксама змаглі праявіць свае творчыя здольнасці.

 

Па выніках удзелу ў спартакіядзе 1 месца прысуджана камандзе УП «Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі», 2 месца — камандзе РУП «Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі» і 3 месца — камандзе РУП «Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год