Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка пашырае магчымасці камфортных паездак паміж Мінскам і Гомелем

04 лістапада 2016

З 4 лістапада ў сувязі з павелічэннем пасажырапатоку для забеспячэння праезду пасажыраў на ўчастку Мінск—Гомель Беларуская чыгунка ў выхадныя дні ў два разы павялічвае колькасць месцаў у электрацягніку міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПМ InterCity.

Здвоеным складам (7 + 7) цягнік № 708 будзе адпраўляцца з Мінска 4,5,6 і 7 лістапада, а з 11 лістапада цягнік у колькасці 14-ці вагонаў будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы па пятніцах, суботах і нядзелях.

 Цягнік № 707 Гомель—Мінск павялічаным саставам будзе адпраўляцца з Гомеля 5,6,7 і 8 лістапада, а з 12 лістапада штотыдзень па суботах, нядзелях і панядзелках.

Цягнік № 710 у колькасці 14-ці вагонаў прызначаны на 4, 5, 6 і 7 лістапада, а з 11 лістапада штотыдзень ён будзе курсіраваць па пятніцах і нядзелях.

 

У адваротным кірунку цягнік № 709 здвоеным саставам будзе курсіраваць 4,5,6 і 7 лістапада, а з 11 лістапада — на ім можна будзе дабірацца з Гомеля ў Мінск штотыдзень па пятніцах і нядзелях.

Нагадваем, што час у пуці электрацягніка міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПМ InterCity складае каля трох гадзінаў і гэта самая хуткая і канкурэнтаздольная паездка паміж сталіцай і найбуйнейшым абласным цэнтрам краіны.

ЭПМ мае шэраг пераваг перад электрацягнікамі гарадскіх і рэгіянальных ліній і забяспечвае высокі ўзровень камфорту ў далёкіх паездках.

У здвоеным складзе цягніка прадугледжана 764 месцы для сядзення, 32 з якіх аб'яднаныя ў дзве зоны падвышанай камфортнасці. У двух вагонах цягніка абсталяваная шматфункцыянальная зона для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, прадугледжаны месцы для размяшчэння буйнагабарытнага багажу. Таксама ў складзе абсталявана 2 бара, якія аснашчаны ўсім неабходным для рэалізацыі шырокага асартыменту напояў, закусак і страў хуткага прыгатавання. Электрацягнік абсталяваны сістэмай бесправаднога доступу да сеткі Інтэрнэт (WI-FI).

Больш падрабязна з раскладам руху цягнікоў 707/708 і 709/710 можна азнаёміцца ў чыгуначных касах, па тэлефонах даведачных службаў, а таксама на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2016 год